Свята
Вясёлае перадкаляднае свята

9 снежня 2017 г. каманда ініцыятывы «Школы: партнёры будучыні» сумесна з бібліятэкай Гётэ-Інстытута ў Беларусі ладзіла перадкаляднае свята для больш чым 100 дзяцей.
Галоўнымі гасцямі былі вучні 4–5 класаў ПАШ-школ Беларусі, а таксама юныя чытачы бібліятэкі. Юных гасцей чакалі шмат сюрпрызаў і разнастайная праграма.
Перадкаляднае свята распачалося з паказу жывой трансляцыі з Германіі: карэспандэнт Соня Зокэ (персанаж з праекту «Deutsch mit Socke») распавяла з каляднага рынку ў Ваймары пра калядныя традыцыі, паказала тыповыя ласункі з каляднага рынку і падачынялася з гасцямі перадкаляднага фэсту.
Затым юныя наведвальнікі зараблялі калядныя маркі, праходзячы дзесяць розных станцый – гэтыя маркі можна было патраціць потым на калядным рынку Гётэ-Інстытута. На станцыях дзецям можна было займацца рознымі рэчамі: дзеці майстравалі ўласных шкарпэтак-карэспандэнтаў, удзельнічалі разам з Сафі Шлаў з Дыгітальнага дзіцячага ўніверсітэту ў эксперыменце па стварэнні снегу, паказвалі найлепшыя вынікі на станцыі караокэ, майстравалі калядныя паштоўкі і ўпрыгожанні для ялінак, складалі крычалкі, выпрабоўвалі сваё шчасце, ўдзельнічаючы ў гульні «Памяць» (прысвечанай калядам) альбо перадкаляднай віктарыне, а таксама выпрабоўвалі свае пачуцці нюху і дотыку.
У фотакутку з ялінкай можна было зрабіць фоты на памяць. Для тых, хто хацеў зрабіць асабліва арыгінальныя фатаграфіі, меліся калядныя аксесуары, крэатыўны мастак расфарбоўваў твары аквагрымам. З дапамогай інстаграм-прынтара можна было наўпрост публікаваць фатаграфіі ў інстаграме і раздрукоўваць іх.
Апагеем перадкаляднага свята сталася гульня «шротвіхтэльн» – адна з вельмі папулярных калядных традыцый у Германіі. Усіх наведвальнікаў папрасілі прынесці з дому невялікія падарункі. Пры гэтым вельмі важна было, каб людзі з гэтай нагоды адмыслова не куплялі іх. Падарункі сабралі ў пачатку свята, пазней Дзед Мароз зрабіў дзеткам сюрпрыз, раздаўшы іх паводле прынцыпу лёсавання.
У канцы імпрэзы як дзеці, так і іх настаўнікі ды бацькі пабагацелі, атрымаўшы падарункі, уласныя вырабы, ідэі, як правесці вольны час ці заняткі, а таксама вывучыўшы некаторыя нямецкія словы.