Фэст Інтэрактыўны фэст «digital@goethe»

Інтэрактыўны фэст «digital@goethe»
Інтэрактыўны фэст «digital@goethe» | Фота: © Goethe-Institut/Mikalai Bachkou

22 верасня 2018 г. каманды ініцыятывы «Школы: партнёры будучыні» і бібліятэкі Гётэ-Інстытута ладзілі інтэрактыўны фест «digital@goethe» для больш, чым 100 наведвальнікаў.

Мэтавай групай выступалі сучасныя выкладчыкі нямецкай мовы і тыя, хто яе вывучае, хто цікавіцца дыгітальнымі тэмамі і прапановамі, звязанымі з вывучэннем і выкладаннем замежных моў, а таксама з заняткамі, якія грунтуюцца на новых тэхналогіях.
 
Праграма была распрацавана такім чынам, што добра павесяліліся як «digital natives», так і «digital immigrants». Былі прапанаваны на выбар розныя варкшопы, кансультацыі, прысвечаныя дыгітальным навучальным прапановам, і цэлы шэраг дыгітальных інструментаў, якія можна было выпрабаваць.
 
Падчас варкшопа «Крэатыўнае робатабудаванне» цягам 45 хвілін яго ўдзельнікі канструявалі пад кіраўніцтвам дызайнеркі з Лейпцыгу Амелі Гольдфус робатаў, працуючых ад батарэек. Простым, даступным чынам рэферэнтка выклала прынцыпы робатабудавання і абудзіла ва ўдзельнікаў цікавасць да гэтай абшырнай тэмы, якая заўсёды можа знайсці прымяненне ў школьных буднях.
 
Лейпцыгская група «Code Girls» – у яе склад уваходзяць энтузіасты IT Наталі Сантопскі і Юля Хофман – наглядна паказалі падчас варкшопу «Праграмаванне для непраграмістаў» паралелі паміж мовамі праграмавання і замежнымі мовамі. Удзельнікі варкшопа хутка зразумелі логіку праграмавання і засвоілі некалькі адпаведных навыкаў.
 
Варкшоп «Дыгітальная кампазіцыя» стаўся для яго ўдзельнікаў музыкальным выклікам. Музыкальны педагог з Гановера Фраўкэ Хобергер разам з музыканткай з Мінску Наталляй Куніцкай пазнаёміла ўдзельнікаў варкшопа са светам дыгітальнай кампазіцыі, грунтуючыся на мабільных дадатках. Асновы было так лёгка засвоіць, што варкшоп скончыўся стварэннем невялікага аркестру.
 
Выкладчыцы Гётэ-Інстытута Ірына Калантай і Ганна Рымар распрацавалі варкшопы для навучэнцаў розных узроўняў па тэме «Дыгітальнае вывучэнне нямецкай мовы з выкарыстаннем планшэтаў». Яны не толькі прадставілі шырокі дыяпазон дыгітальных прапаноў, якія мае Гётэ-Інстытут, але і паказалі магчымасці інтэрактыўных заняткаў з выкарыстаннем дыгітальных сродкаў.
 
Адной з дыгітальных прапаноў з’яўляецца «Дыгітальны дзіцячы ўніверсітэт», які быў створаны Гётэ-Інстытутам у Маскве. Выкладчыцы ПАШ-школ Алена Хаменя з Гродна і Ірына Папова з Барысава перанеслі групу ў віртуальную лекцыйную аўдыторыю. Удзельнікі фэста запісаліся ў «Дыгітальны дзіцячы ўніверсітэт», а ўжо пасля адной гадзіны навучання дасягнулі выдатных поспехаў: першы экзамен быў здадзены.
 
У перапынках паміж варкшопамі наведвальнікі маглі выпрабаваць дапоўненую рэчаіснасць, «Actionbound» і «MaKey MaKey-Board». Хутка стала ясна, што дыгітальныя інструменты можна выкарыстоўваць, не страчваючы лоўкасці і рухавога досведу. Акцыі ўсім вельмі спадабаліся, далі натхненне для арганізацыі заняткаў нямецкай мовы – інструменты можна рознабакова выкарыстоўваць, яны могуць разнастаіць любыя заняткі.
 
Удзельнічаючы ў туры праз віртуальную рэчаіснасць, наведвальнікі, акрамя таго, змаглі наведаць бібліятэку будучыні. Урэшце, дыгіталізацыя змяняе не толькі навучанне і выкладанне, але і месцы, дзе яно адбываецца.
 
Напрыканцы фэсту адбыўся канцэрт зоркі сінты-попу Mustelide -  ў атачэнні дыгітальных агнёў і мора кніжак.
 

  • Інтэрактыўны фэст «digital@goethe» Фота: © Goethe-Institut/Mikalai Bachkou
    Інтэрактыўны фэст «digital@goethe»
  • Інтэрактыўны фэст «digital@goethe» Фота: © Goethe-Institut/Mikalai Bachkou
    Інтэрактыўны фэст «digital@goethe»
  • Інтэрактыўны фэст «digital@goethe» Фота: © Goethe-Institut/Mikalai Bachkou
    Інтэрактыўны фэст «digital@goethe»
  • Інтэрактыўны фэст «digital@goethe» Фота: © Goethe-Institut/Mikalai Bachkou
    Інтэрактыўны фэст «digital@goethe»
  • Інтэрактыўны фэст «digital@goethe» Фота: © Goethe-Institut/Mikalai Bachkou
    Інтэрактыўны фэст «digital@goethe»