Школьны тэатр Дыгітальныя перспектывы нямецкамоўнага школьнага тэатру ў Беларусі

Нямецкамоўны школьны тэатр у Беларусі
Нямецкамоўны школьны тэатр у Беларусі | Фота: privat

У пачатку мая 2019 г. у межах тыднёвага варкшопа, што прайшоў пад дэвізам «Дыгітальныя перспектывы» вучні ПАШ-школ Мінска, Оршы і Маладзечна адкрылі для сябе свет тэатра пад кіраўніцтвам тэатральных педагогаў Анэ Келер (Мюнстар), Цэцыліі Драганат (Саарбрукен) і Катарыны Хоніг (Гамбург). Варкшоп прайшоў у межах падрыхтоўкі да тэатральнага фестывалю ініцыятывы «Школы: партнёры будучыні», які адбудзецца ў Мінску сёлета ў кастрычніку.

Дыгітальныя перспектывы. Гэтае паняцце заводзіць большасць навучэнцаў у тупік. І выкладчыкаў таксама. Таму ствараць тэатральныя пастаноўкі менавіта па гэтай тэме было вялікім выклікам: а сама тэма была абрана для тэатральнага конкурсу ў пачатку гэтага году Гётэ-Інстытутам у Беларусі. Дзве школы-пераможцы распавядаюць пра свой досвед  падчас удзелу ў варкшопе.
 
Першы дзень пачаўся ў абодвух гарадах з лёгкіх уводзінаў у мастацтва тэатра. Мы выконвалі розныя практыкаванні. Як мы рыхтавалі нашы целы і галасы да выступу на сцэне? Як перастаць саромецца і выкласціся на сцэне па поўнай? Самым важным было наступнае: мы граем разам, не паасобку!
 
Пасля рухальных практыкаванняў і гульняў мінская група прысвяціла сябе дыгітальзацыі. У Мінску галоўная ўвага надавалася сацыяльным сеткам. Стаўшае звычайнай рэччу карыстанне імі, выкананне ў жыцці моладзі многіх сацыяльных функцый, але адначасова і «fakeness» дыгітальнага свету, розніца паміж тоеснасцю і самапрэзентацыяй знашлі сярод удзельнікаў вялікі водгук. Але адно пытанне засталося адкрытым: як нам зрабіць з усяго гэтага тэатральную пастаноўку?
 
У той час, калі мінскія школьнікі глыбока даследавалі дыгітальны свет, тэатральная група Маладзечна радыкальна рухалася ў іншым кірунку. Яна вырашыла ўявіць сабе, як бы выглядала жыццё, калі б раптам прышлося б адмовіцца ад усіх тэхнічынх пратэзаў. У выніку паўстала пытанне: Што было б калі б раптам знікла электрычнасць? Група давала на яго адказы крок за крокам, паказваючы ў імправізаваных сцэнах сітуацыі да і пасля знікнення электрычнасці.
 
У адрозненне ад групы з Маладзечна мінскай групе не трэба было выдумляць твор з нічога. Асновай выступаў тэкст драмы, аднак удзельнікі паклікалі да жыцця таксама іновых персанажаў. Ад музыкальнаг густу да асабістых безданяў: кожная роля мае ўласную крэатыўна створаную гісторыю, якая паступова выходзіць са свету Інстаграма на ўсеагульны агляд.
 
У той час, калі ў Мінску выходзілі на святло таямніцы, у Маладзечне знікала святло. Лядоўня не працуе, трамваі не ходзяць, хтосьці застраў у ліфце. Як хутка грамадства зможа дапасавацца да гэтага? Ці гэта ўвогуле магчыма: вярнуцца да жыцця без электрычнасці?
 
Ні ў Мінску, ні ў Маладзечне праца яшчэ не скончана: Катарына і Анэ пакінулі цэлы стос хатніх заданняў, якія з задавальненнем выконваюцца. Гэта дзейнічае для ўсіх: «Мы пабачымся!» У кастрычніку 2019 г. на тыднёвым варкшопе і падчас прэм’еры на тэатральным фестывалі ініцыятывы «Школы: партнёры будучыні» ў Рэспубліканскім тэатры беларускай драматургіі ў Мінску.
 

  • Варкшоп «Дыгітальныя перспектывы нямецкамоўнага школьнага тэатру ў Беларусі» Фота: privat
    Варкшоп «Дыгітальныя перспектывы нямецкамоўнага школьнага тэатру ў Беларусі»
  • Варкшоп «Дыгітальныя перспектывы нямецкамоўнага школьнага тэатру ў Беларусі» Фота: privat
    Варкшоп «Дыгітальныя перспектывы нямецкамоўнага школьнага тэатру ў Беларусі»
  • Варкшоп «Дыгітальныя перспектывы нямецкамоўнага школьнага тэатру ў Беларусі» Фота: privat
    Варкшоп «Дыгітальныя перспектывы нямецкамоўнага школьнага тэатру ў Беларусі»