Школьны тэатр Мукі выбару: тэатр па-нямецку

Семінар «Мукі выбару: тэатр па-нямецку»
Семінар «Мукі выбару: тэатр па-нямецку» | Фота: privat

У 2018 г. спаўняецца 10 гадоў ініцыятыве «Школы: партнёры будучыні». Таму сёлетні тэатральны фестываль ініцыятывы «Школы: партнёры будучыні» праходзіў пад дэвізам «Юбілей». Школы былі закліканы самастойна падрыхтаваць тэатральныя пастаноўкі па тэме «Юбілей» і падаць заяўкі на ўдзел у фестывалі.

З мэтай падтрымкі працэсу стварэння пастановак кіраўніцы нямецкамоўных тэатральных школьных тэатраў былі запрошаны на семінар педагагічнай драматыкі «Мукі выбару. Адна тэма. Тысячы магчымасцей. Адна пастаноўка», які праводзіла з 15 па 17 сакавіка 2018 г. таленавіты тэатральны педагог з Берліну Надзін Боос.
 
Падчас семінару настаўніцы нямецкай мовы разам з Надзін Боос прысвяцілі сябе разгляду пытанняў: Як разам з вучнямі стварыць пастаноўку? Як матываваць іх да адкрытых творчых і сцэнічных працэсаў, якія прызначаны для здабыцця матэрыялу? Як распрацаваць пастаноўку на аснове здабытага матэрыялу? Якія магчымасці існуюць для распрацоўкі драматургіі пастаноўкі і якія з іх лепш выбраць для ўласнага сцэнічнага твору?
 
На працягу трох дзён удзельніцы знаёміліся з рознымі метадамі педагогікі драмы, самастойна распрацоўвалі сцэны па тэме «Юбілей» і не абмяжоўвалі сваю фантазію. Гэты досвед не толькі падрыхтаваў настаўніцаў да конкурсу, але і прадаставіў ім падыходзячыя метады педагогікі драмы для выкарыстання на заняткахх нямецкай мовы. Метады педагогікі драмы спрыяюць навучанню, накіраванаму на дзеянне, навучаюць абыходзіцца з памылкамі і камунікатыўнай кампетэнцыі шляхам гульні з ўяўленнем і могуць быць выкарыстаны на занятках нямецкай мовы з рознымі мэтамі. У кожным выпадку яны ператвараюць любы ўрок нямецкай мовы ў незабыўную падзею.