Пілотны праект
Праграмаванне і нямецкая мова з “Calliope mini”

Семінар «Calliope mini». Фота: © Goethe-Institut/Olga Borushko
Семінар «Calliope mini». | Фота: © Goethe-Institut/Olga Borushko

З 2019/20 навучальнага года ў 13 школах-удзельніцах пілотнага праекта па ўсёй Беларусі прапануецца факультатыўны курс «Праграмаванне і нямецкая мова з “Calliope mini”».

Праект быў ініцыяваны Гётэ-Інстытутам у Беларусі. Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь падтрымала яго, уключыўшы школы-удзельніцы пілотнага праекта ў нацыянальны інавацыйны праект «Рэалізацыя мадэлі STEAM-адукацыі як сродак профільнай падрыхтоўкі ў ўстановах адукацыі». STEAM азначае «Science, Technology, Engineering, the Arts and Mathematics» (англ. «навука, тэхналогія, інжынерыя, мастацтва і матэматыка»); гаворка тут ідзе пра прынцып адукацыі, калі маладыя людзі атрымліваюць навуковую і тэхнічную капетэнтнасць, вывучаючы наглядныя і важныя для жыцця тэмы.
 
Факультатыўны курс «Праграмаванне і нямецкая мова з “Calliope mini”» праводзіцца тандэмам з настаўнікаў інфарматыкі і нямецкай мовы. З дапамогай курса ў школах Беларусі будзе выпрабавана мадэль інтэгратыўнага выкладання ведаў нямецкай мовы і інфарматыкі. Гэты прынцып, які называецца CLIL (Content and Language Integrated Learning) дазваляе навучэнцам авалодваць мовай з улікам яе выкарыстання. Дзякуючы суплёту заняткаў нямецкай мовы і інфарматыкі выкладчыкі і навучэнцы атрымаюць карысць як ад метадычных і змястоўных адрозненняў, так і ад камбінацыі прадметаў. Так, напрыклад, можна надаць увагу ў метадычным плане паралелям у структуры моваў праграмавання і замежных моваў. Курс пабудаваны як праект, у фокусе ўвагі знаходзяцца самастойная праца, камандная праца, камунікацыя, творчае вырашэнне праблемаў і навучанне прэзентацыі.
 
У межах падрыхтоўкі да курса тандэмы з двух чалавек сумесна прымалі ўдзел у аднадзённым павышэнні кваліфікацыі ў Акадэміі паслядыпломнай адукацыі ў Мінску. Павышэнне кваліфікацыі распрацавала і правяла каманда з CLIL-мультыплікатараў Гётэ-Інстытута ў Беларусі і спецыяліста ў галіне STEAM-адукацыі з Акадэміі паслядыпломнай адукацыі. Каманда будзе суправаджаць групу цягам навучальнага года і паклапоціцца аб рэгулярным абмене досведам. У другой палове года ўсе тандэмы і праектная каманда збяруцца на зімовую акадэмію, каб правесці эвалуацыю праекта. На аснове вынікаў паўстане вучэбны план факультатыўных заняткаў, які плануецца ўключыць у вучэбныя праграмы іншых школ пачынаючы з 2020/2012 навучальнага года.
 
Гётэ-Інстытут у Беларусі прадаставіў школам-удзельніцам пілотнага праекта неабходныя для правядзення курса наборы мікракантролера «Calliope mini». Мінікантролер «Calliope mini» быў распрацаваны дабрачынным таварыствам з Берліна, каб пазнаёміць школьнікаў з функцыянаваннем камп’ютараў – творча і ў гульнявой форме. Праца з мікракантролерам ажыццяўляецца праз выкарыстанне графічнай мовы праграмавання NEPO® ў анлайнавым асяродку праграмавання «Open Roberta® Lab». «Calliope mini» ўведзены ў Германіі ўжо ў больш чым 2.200 школах, у розных класах, ён выдатна падыходзіць да міжпрадметных заняткаў.
 
Вясной 2020 г. вынікі факультатыўнага курса «Праграмаванне і нямецкая мова з “Calliope mini”» будуць прадстаўлены ў межах фестываля для школьнікаў. Акрамя таго, на ім будуць прапанаваны азнаямляльныя семінары для зацікаўленых асобаў. Падрабязную інфармацыю аб фестывалі і хадзе праекта Вы знойдзеце пазней на нашым сайце.
 
Акрамя таго, пра праект рэгулярна будзе паведамляць «Настаўніцкая газета». Першы артыкул ужо ў анлайне (гл. спасылку).
 
  • Праграмаванне і нямецкая мова з «Calliope mini» Фота: Goethe-Institut/Olga Borushko
    Праграмаванне і нямецкая мова з «Calliope mini»