Летнік
ПАШ-летнік «STEAM»

ПАШ-летнік «STEAM»
ПАШ-летнік «STEAM» | Фота: Goethe-Institut/privat

30 школьнікаў з ПАШ-школ Польшчы, Украіны, Расіі і Беларусі з’ехаліся ў Мінск на час з 25 жніўня да 1 верасня 2019 г., каб на працягу тыдня паглыбіць свае веды ў галіне «STEAM».

30 школьнікаў з ПАШ-школ Польшчы, Украіны, Расіі і Беларусі з’ехаліся ў Мінск на час з 25 жніўня да 1 верасня 2019 г., каб на працягу тыдня паглыбіць свае веды ў галіне «STEAM». Варкшопы на гэту тэматыку праходзілі пад кіраўніцтвам Штэфана Роха і Амалі Бергер з кампаніі «RoboManiac» (Вена).
 
Школьнікі вывучалі асновы праграмавання на прыкладзе ўгрунтаванай на тэксце мовы праграмавання «Python», яны разглядалі наступныя пытанні: «Якія існуюць віды дадзеных?», «Якія функцыі выконваюць цыклы?», «Як перадаюцца загады?», самастойна пісалі коды, працавалі з праграмай «Scratch», прысвяціўшы сябе тэме «Праграмаванне гульняў», запраграмавалі туры па сваіх родных гарадах і кіраванне аўтамабілям, атрымліваючы для гэтай мэты веды з галіны механікі, канструявання і матэматыкі.
 
Школьнікі не толькі вывучалі нямецкую мову і атрымлівалі веды STEAM-тэматыкі – ім была прапанавана абшырная культурная праграма. Усе разам яны бралі ўдзел у дыгітальнай гульні «паляванне на шніцалі», якая праходзіла ў горадзе з дапамогай мабільнага дадатку «Actionbound», выпраўляліся ў танцакратыю, зробленую ў форме «Life Action Role Plays» (LARP), наведалі «Melsoft Games» - кампанію, якая займаецца распрацоўкай гульняў у Мінску, і адпачывалі падчас кінавечарыны ў Гётэ-Інстытуце. Іх увазе быў прапанаваны нямецкі фільм пра хакераў «Хто я: ніводная сістэма не надзейная» (2014).
 
Асабліва падчас заключных прэзентацый стала відавочна, як шмат школьнікі навучыліся за тыдзень знаходжання ў летніку. Кожны вучань прадстаўляў які-небудзь вынік працы на STEAM-варкшопах: ці асобна, ці ў складзе каманды. Так адбыліся прэзентацыі віртуальных экскурсій па гарадах, запраграмаваных з дапамогай «Scratch», выдатных камп’ютарных гульняў, пішучых робатаў, створаных з канструктара «Lego Mindstorms», і паркур-робатаў. Адбыўся нават парад робатаў. Пры гэтым школьнікі ззялі не толькі сваімі ведамі нямецкай мовы, але перадусім рознымі крэатыўнымі вынікамі праекта.
 
Гэты быў незабыўны тыдзень – дзякуй усім!
 

  • ПАШ-летнік «STEAM» Фота: Goethe-Institut/privat
    ПАШ-летнік «STEAM»
  • ПАШ-летнік «STEAM» Фота: Goethe-Institut/privat
    ПАШ-летнік «STEAM»
  • ПАШ-летнік «STEAM» Фота: Goethe-Institut/privat
    ПАШ-летнік «STEAM»
  • ПАШ-летнік «STEAM» Фота: Goethe-Institut/privat
    ПАШ-летнік «STEAM»
  • ПАШ-летнік «STEAM» Фота: Goethe-Institut/privat
    ПАШ-летнік «STEAM»
  • ПАШ-летнік «STEAM» Фота: Goethe-Institut/privat
    ПАШ-летнік «STEAM»
  • ПАШ-летнік «STEAM» Фота: Goethe-Institut/privat
    ПАШ-летнік «STEAM»
  • ПАШ-летнік «STEAM» Фота: Goethe-Institut/privat
    ПАШ-летнік «STEAM»