Фестываль тэатраў ПАШ-школ у Мінску

Фестываль тэатраў ПАШ-школ у Мінску
Фестываль тэатраў ПАШ-школ у Мінску | Фота: Goethe-Institut/Viktoryia Kharytonava

У суботу, 12 кастрычніка 2019 г., у Мінску прайшоў сёлетні Фестываль тэатраў ПАШ-школ. Школьнікі з ПАШ-школ Мінска, Маладзечна і Оршы прадставілі на сцэне свае пастаноўкі, якія рыхтавалі цягам двух тыдняў.
 
Пасля падрыхтоўкі пастановак, якая праходзіла вясной і доўжылася тыдзень, у другі тыдзень кастрычніка 2019 г. тэатральныя педагогі з Германіі Анэ Келер, Сесілія Драганат і Катарына Хоніг зноўку прыехалі ў ПАШ-школы. У гэты тыдзень адбылася апошняя шліфоўка тэатральных пастановак. У цэнтры ўвагі знаходзіліся практыкаванні і гульні са сферы тэатральнай педагогікі – для лепшага атаясамлення са сваёй роляй.
 
У суботу ўсе школьнікі ўрэшце прыехалі ў Мінск, у Рэспубліканскі тэатр беларускай драматургіі. Спярша ўсе тры групы школьнікаў павінны былі правесці генеральныя рэпетыцыі на сцэне ў рэальных умовах. Яны доўжыліся па дзве гадзіны. Пры гэтым адчуваліся вялікае хваляванне і напружанне сярод вучняў. Усе пастаноўкі былі прысвечаны вялікай тэме «Дыгітальныя перспектывы». Затым іх паказалі ў добра запоўненай утульнай залі тэатра.
 
Пасля невялікага прывітальнага слова прадстаўніцы Гётэ-Інстытута Марыны Міцькінай, пачаўся выступ групы з Маладзечна, якая прадстаўляла сваю пастаноўку пад назвай «Усё альбо барацьба з крапівой». Школьнікі паказалі ў ёй свет, які раптам апынуўся без электрычнасці. Затым выступілі аршанцы. Яны прадставілі пастаноўку «Сёння, тут і цяпер!» і правялі публіку праз розныя часовыя прамежкі. А ў канцы выступілі школьнікі з Мінску. Яны прадставілі пастаноўку «Не ведаю, але гэта было вельмі весела». Пры гэтым яны разглядалі сапраўднасць выяваў, публікацый і аккаўнтаў у сацыяльных сетках.
 
Усё тры групы школьнікаў паказалі выдатную гульню і тым самым зрабілі свой унёсак у тое, што фестываль удаўся. Увогуле гэта было вельмі паспяховае мерапрыемства з прыемнай атмасферай. Таму ў наступным годзе Фестываль тэатраў ПАШ-школ можа зноўку прайсці ў тым самым фармаце.
 
  • PASCH-Theaterfestival in Minsk Foto: Goethe-Institut/Viktoryia Kharytonava
    PASCH-Theaterfestival in Minsk