Школы

Сетка ініцыятывы «Школы: партнёры будучыні» налічвае больш за 2.000 школ ва ўсім свеце. Інстытут імя Гётэ курыруе больш за 600 школ, якія належаць да нацыянальных сістэм адукацыі больш як 100 краін. У межах дадзенай ініцыятывы ў гэтых школах увялі навучанне нямецкай мове альбо пашырылі яго аб’ём. Нямецкая мова ў гэтых школах выкладаецца пераважна як другая замежная.

Да сеткі ініцыятывы «Школы: партнёры будучыні» належаць таксама каля 140 нямецкіх школ за мяжой, якія курыруе Цэнтральнае ўпраўленне па справах нямецкай школьнай адукацыі за мяжой (ZfA), 27 школ з нямецкім профільным навучаннем і каля 1.100 школ нацыянальных сістэм адукацыі, у якіх можна здаць экзамен і атрымаць «Дыплом па нямецкай мове Канферэнцыі міністраў культуры федэральных земляў Германіі»).

Інфармацыя пра школы

10 лістапада 2014 г. да сеткі ПАШ-школ у Беларусі была далучаная гімназія № 10 г. Маладзечна. На мерапрыемстве прысутнічалі прадстаўнікі Пасольства ФРГ у Рэспубліцы Беларусь і Інстытута імя Гётэ ў Мінску. Спецыяльна для школьнікаў, якія захапляюцца нямецкай мовай, Інстытут імя Гётэ арганізаваў у Маладзечне канцэрт хіп-хоп-музыкаў  Tom Thaler і Basil. На будучыню запланаваны сумесныя праекты з удзелам новай ПАШ-школы.
11 лістапада 2014 г. да сеткі ПАШ-школ у Беларусі была далучаная сярэдняя школа № 16 г. Мазыра. На мерапрыемстве прысутнічалі прадстаўнікі Пасольства ФРГ у Рэспубліцы Беларусь і Інстытута імя Гётэ ў Мінску. Спецыяльна для школьнікаў, якія захапляюцца нямецкай мовай, Інстытут імя Гётэ арганізаваў у Мазыры канцэрт хіп-хоп-музыкаў  Tom Thaler і Basil. На будучыню запланаваны сумесныя праекты з удзелам новай ПАШ-школы.
У межах пашырэння сеткі школ-удзельніц праекта «Школы: партнёры будучыні» ў 2013 годзе да існуючай сеткі школ-партнёраў была далучана сярэдняя школа № 20 г. Оршы. 

Ужо ў фазе пошуку патэнцыйных партнёраў выкладчыкі нямецкай мовы і кіраўніцтва школы паказалі сябе як актыўныя і творчыя асобы. Цырымонія ўрачыстага адкрыцця дошкі-шыльды праекта «Школы: партнёры будучыні» і падпісанне дамовы аб супрацоўніцтве адбыліся 11 красавіка 2013 года. У іх узялі удзел намеснік Міністра адукацыі Рэспублікі Беларусь, прадстаўнік Пасольства Федэратыўнай Рэспублікі Германія ў Рэспубліцы Беларусь і дырэктар Інстытута імя Гётэ ў Мінску. Выкладчыкі і вучні падрыхтавалі цікавую праграму урачыстасцяў. Кульмінацыяй дня стаў канцэрт музыканта з Берліна Марціна Зомера.

Інстытут імя Гётэ ў Мінску задаволены тым, што ва ўсходняй частцы Рэспублікі Беларусь у яго з’явілася новая школа-партнёр - сярэдняя школа № 20 г. Оршы. Ужо ў бягучым навучальным годзе выкладчыкі і вучні будуць прымаць удзел у дзейнасці Інстытута імя Гётэ ў Мінску ў межах праекта «Школы: партнёры будучыні». Гэта азначае, што яны атрымаюць стыпендыі і матэрыялы для выкладння нямецкай мовы, а таксама возьмуць удзел у культурных праграмах.
У Мінску да ўдзелу ў праекце ў якасці партнёра была запрошана гімназія № 56. 21 кастрычніка 2008 года кіраўнік Інстытута імя Гётэ ў Мінску спадарыня Катрын Оствальд-Рыхтэр і дырэктар школы спадар Міхаіл Мірончык падпісалі дамову аб супрацоўніцтве. Інстытут імя Гётэ спрыяе абраным школам-партнёрам матэрыяламі для выкладання нямецкай мовы, абсталёўвае іх тэхнікай і прапануе настаўнікам нямецкай мовы стыпендыяльныя паездкі ў Германію, а таксама арганізоўвае культурныя праграмы для школьнікаў, якія вывучаюць нямецкую мову. 27 лістапада быў урачыста адкрыты новы кабінет нямецкай мовы. Цярымонія адбывалася ў прысутнасці спадара Олівера Шварта, аташэ па культуры і прэсе Пасольства Федэратыўннай рэспублікі Германія, спадарыні Катрын Оствальд-Рыхтэр, кіраўніцы Інстытута імя Гётэ ў Мінску, і спадара Міхаіла Мірончыка, дырэктара школы.

Музычна-літаратурны майстар-клас з Крысціянам Куцыо і Лоранцам Лібольдам у гімназіі № 56 г. Мінска

У гімназіі № 56 зацікаўленасць семінарам была на вышэйшым узроўні. 40 вучняў наведалі ў панядзелак канцэрт у Мінскім лінгвістычным універсітэце і цэлы тыдзень былі заінтрыгаваныя тым, што ж чакае іх на незвычайным майстар-класе. Верш «Я кахаю цябе» Э. Гінзберга вельмі кароткі, таму ўдзельнікі группы дэкламавання дапоўнілі яго сваім тэкстам. Група музыкантаў змайстравала мелодыю падобна аднаму з твораў нямецкай группы «Трыо». Пасля паспяховай працы ў групах удзельнікі сустрэліся для сумеснай презэнтацыі і запісу. Пазітыўныя эмоцыі на працягу працы, уражанні ад выніку і новы метад навучання вершаў надоўга застанецца ў памяці вучняў.
23 кастрычніка 2008 сярэдняя школа №7 (цяпер гімназія № 2) афіцыйна стала ўдзельнікам праекта. У гэты дзень кіраўніца Інстытута імя Гётэ спадарыня Катрын Оствальд-Рыхтэр і кіраўнік школы спадар Аляксандр Казючыц падпісалі дамову. Такім чынам быў дакументальна зафіксаваны намер спрыяць выкладанню нямецкай мовы ў школе. 5 гадзін у тыдзень нямецкая мова выкладаецца як замежная, што ўключае планавыя ўрокі і факультатыўныя заняткі. У межах ініцыятывы школьнікам былі прапанаваны культурныя мерапрыемствы, якія ў Слуцку карысталіся вялікім поспехам. Пад час мерапрыемства з нагоды ўрачыстага адкрыцця ініцыятывы ў красавіку 2008 з гуртом „DYKO“ вучні, якія вывучаюць нямецкую мову, актыўна ўдзельнічалі ў майстар-класе і прадставілі ў 12 групах розныя тэксты на тэму “Хадзем патанчым”.

Музычна-літературны майстар-клас з Крысціянам Куцыо і Лоранцам Лібольдам у школе № 7 г. Слуцка

Вучні сёмай школы г. Слуцка выбралі для апрацоўкі верш «Прага вясны» А. Г. Гофмана фон Фалерслебена. Хвалюючая атмасфера і асаблівы рытмічны настрой верша дакладна былі перададзены групай музыкантаў. Запісвалі новы крэатыўны твор таксама некалькі разоў, каб удасканаліць канчатковы варыянт. Удзельнікі семінару ў Слуцку былі таксама нямала здзіўлены і поўныя радасці за сваю ўдалую працу.
Сярэдняя школа № 28 у Гродне з'яўляецца школай-партнёрам праекта. Дамова аб супрацоўніцтве была падпісана 23 кастрычніка дырэктарам школы, спадаром Ігарам Ахметавым, і кіраўніком Інстытута імя Гётэ ў Мінску, спадарыняй Катрын Оствальд-Рыхтэр. У межах Тыдня Германіі ў Беларусі 30 верасня 2008 быў урачыста адкрыты Цэнтр нямецкай мовы і культуры.

Цырымонія праходзіла з удзелам аташэ па культуры і прэсе Пасольства Федэратыўнай рэспублікі Германія спадара Олівера Шварта, кіраўніцы Інстытута імя Гётэ ў Мінску спадарыні Катрын Оствальд-Рыхтэр, кіраўніка аддзела адукацыі выканаўчага камітэта Ленінскага раёна г. Гродна спадара Сяргея Ламекі і дырэктара школы спадара Ігара Ахметава. Цэнтр уключае цалкам абсталяваны мультымедыйны кабінет, а таксама аўдыторыю для заняткаў, якая таксама выкарыстоўваецца як клас для самападрыхтоўкі і цэнтр навучальных сродкаў. Галоўнай падзеяй урачыстасцей стала выступленне аўтара тэкстаў і кампазітара Торстэна Рымана з Берліна з канцэртам „Жыць бясконца“, на які былі запрошаны ўсе школьнікі і настаўнікі.

Музычна-літаратурны майстар-клас з Крысціянам Куцыо і Лоранцам Лібольдам у школе № 28 г. Гродна

У школе № 28 г. Гродна ўдзельнікі працавалі над тэкстам верша Ё. В. Гётэ «Лясны цар» і падбіралі музычнае афармленне да яго. Няпростай з'явілася гэтая праца для вучняў: некаторыя з іх яшчэ ніколі не спрабавалі ствараць гукі на музычных інструментах. Але скептычны настрой знік вельмі хутка дзякуючы спрытнаму і таленавітаму кіраўніцтву Крысціяна. Момант сустрэчы абедзьвюх груп для сумеснага выканання і запісу выклікаў сапраўды вялікае захапленне. Запіс паўтаралі некалькі разоў, і захапленне ўдзельнікаў і гонар за свой твор узмацняліся з кожным разам. Меркаванне вучняў на гэты конт: «Гэта проста цудоўна, што вершы можна вучыць і такім чынам!»