Мост у нямецкі ўніверсітэт
Просты доступ да вышэйшай адукацыі ў Германіі
Высокаякасная вышэйшая адукацыя ў Германіі – падмурак для паспяховай кар'еры ў Беларусі ды ва ўсім свеце. Платная праграма «Мост у нямецкі ўніверсітэт» дазваляе паступіць у нямецкую ВНУ адразу пасля школы без дадатковых падрыхтоўчых курсаў і ўступных экзаменаў.
З 2015 года ўніверсітэты-партнёры ў Германіі штогод прадастаўляюць для праграмы «Мост у нямецкі ўніверсітэт» пэўную колькасць месцаў. Тыя, хто паспяхова скончыў падрыхтоўчую праграму, могуць падаваць заяўку на паступленне ў нямецкую ВНУ адразу пасля школы.
Удзельнікі праекта праходзяць адбор у дадзеныя ўніверсітэты паводле спрошчанай схемы, а таксама атрымліваюць асаблівую праграму падтрымкі з боку Германіі.
Платная праграма «Мост у нямецкі ўніверсітэт» рыхтуе беларускіх школьнікаў, якія скончылі 10 клас, да навучання ў ВНУ Германіі. Праграма таксама адрасавана студэнтам з Беларусі.
«Мост у нямецкі ўніверсітэт» - гэта анлайн-праграма. Падчас працы над яе асобнымі модулямі ажыццяўляецца развіццё моўных і прадметных кампетэнцый для наступнага вывучэння дысцыплін MINT у Германіі. Міжкультурныя курсы знаёмяць з нямецкім універсітэцкім жыццём, асаблівасцямі выкладання і навучання, а таксама з культурай студэнцкага кампусу. Акрамя таго, удзельнікаў праграмы рыхтуюць да здачы экзаменаў Test-DaF і TestAS.
Перадумовамі для ўдзелу ў праграме з’яўляецца наяўнасць ведаў на ўзроўні не ніжэй за B2. Пры гэтым яны павінны быць пацверджанымі сертыфікатам Інстытута імя Гётэ. Акрамя таго, неабходна засведчыць наяўнасць выдатных вынікаў у такіх прадметах, як матэматыка, інфарматыка, прыродазнаўчыя і тэхнічныя дысцыпліны.

Заяўкі на ўдзел у платнай праграме «Мост у нямецкі ўніверсітэт» прымаюцца ад навучэнцаў пры ўмове адпаведнасці наступным патрабаванням:
Тэрмін падачы заявак: 01.09.2020 - 30.09.2020
Асабістыя сумоўі: 01.10.2020 - 15.10.2020
Інфармаванне аб выніках: да 18.10.2020
Тэрміны навучання: кастрычнік 2020 - красавік 2020
Кошт навучання: 1.100 BYN
Фармуляр заяўкі
- скончанае навучанне ў 10 класе (на момант адбору і пачатку навучання);
- валоданне нямецкай мовай як мінімум на узроўні В2: сертыфікат Інстытута імя Гётэ;
- высокі ўзровень матывацыі для навучання ў Германіі, сертыфікаты, якія пацвярджаюць удзел у школьных алімпіядах, конкурсах, рэгіянальных і міжрэгіянальных праектах;
- высокія паказнікі навучання ў школе (па матэматыцы, інфарматыцы, прыродазнаўчых і тэхнічных дысцыплінах);
- актыўная сацыяльная пазіцыя, якая пацвярджаецца ўдзелам у сацыяльназначных праектах;
- пісьмовая згода бацькоў альбо апекуноў (для няпоўнагадовых);
- удзел у сумоўі.
Тэрмін падачы заявак: 01.09.2020 - 30.09.2020
Асабістыя сумоўі: 01.10.2020 - 15.10.2020
Інфармаванне аб выніках: да 18.10.2020
Тэрміны навучання: кастрычнік 2020 - красавік 2020
Кошт навучання: 1.100 BYN
Фармуляр заяўкі
1. Які дакумент пацвярджае ўзровень валодання мовай і неабходны для падачы заяўкі?
Для ўдзелу ў платнай праграме «Мост у нямецкі ўніверсітэт» неабходна прадаставіць сертыфікат Інстытута імя Гётэ ўзроўню В2 альбо вышэй.
2. Ці могуць падаць заяўку спаборнікі з іншых гарадоў РБ?
Так. Усе модулі платнага праекта «Мост у нямецкі ўніверсітэт» можна прайсці ў анлайн-фармаце. Для ўдзелу ў экзаменах TestDaF і TestAs Вам неабходна самастойна прайсці рэгістрацыю. Мы можам пракансультаваць Вас па пытаннях рэгістрацыі.
3. Як падрыхтавацца да ўдзелу ў праграме спаборнікам, якія яшчэ не перайшлі ў 10 клас і не дасягнулі ўзроўня В2?
Такім кандыдатам мы рэкамендуем ужо цяпер пачаць інтэнсіўныя заняткі нямецкай мовай. Інстытут імя Гётэ ў Мінску прапануюе вочныя курсы мовы.
Звярніцеся ў Інстытут імя Гётэ ў Мінску і запішыцеся на курс.
4. Якіх выдаткаў запатрабуе ўдзел у платнай праграме «Мост у нямецкі ўніверсітэт»?
Кошт удзелу ў платнай праграме складае 1.100 беларускіх рублёў, без уліку выдаткаў на залічэнне ў нямецкі ўніверсітэт. У кошт праграмы таксама не ўключаны ўнёскі за ўдзел у экзаменах TestDaF і TestAS. Інстытут імя Гётэ таксама не кампенсуе выдаткі, звязаныя з афармленнем візы і далейшым навучаннем ва ўніверсітэтах Германіі.