Наша канцэпцыя навучання
мэтанакіраваная, зразумела структураваная, цікавая

Goethe-Institut Наша канцэпцыя навучання Фатаграфія: Goethe-Institut/Sonja Tobias

Заняткі ў Інстытуце імя Гётэ маюць на мэце не толькі вывучэнне мовы, але і знаёмства з культурай. Падчас сумоўя і праходжання ўступнага тэставання мы высвятляем узровень вашых ведаў. Разам з вамі мы абіраем для вас прыдатны курс. Даведайцеся больш пра заняткі нямецкай мовай у Інстытуце імя Гётэ.

Нашы заняткі

  • арганізаваныя з улікам вынікаў апошніх даследаванняў у галіне навучання;
  • цікавыя і камунікатыўныя. Навучанне маўленню, аўдзіраванню, чытанню і пісьму ажыццяўляецца ў сітуацыях, набліжаных да рэальнага жыцця, выкарыстоўваюцца аўтэнтычныя тэксты;
  • сучасныя, маюць міжкультурны характар. Краіназнаўчыя тэмы, (інтэрнэт-)праекты і творчыя заданні даюць шмат магчымасцей для азнаямлення з нямецкамоўнай культурай;
  • з самых першых заняткаў мовай навучання з’яўляецца нямецкая мова;
  • наша вучэбная платформа змяшчае шэраг інавацыйных і гнуткіх навучальных праграм.

Наша сістэма курсаў

Нашы выкладчыкі

  • прайшлі спецыяльную падрыхтоўку ў галіне выкладання нямецкай мовы як замежнай. Аснова – праграма падрыхтоўкі выкладчыкаў «DLL – Вучымся навучаць нямецкай мове», якая была распрацаваная спецыялістамі з Інстытута імя Гётэ і навукоўцамі;
  • з’яўляюцца носьбітамі мовы, для якіх нямецкая – родная мова, альбо вельмі добра валодаюць нямецкай;
  • маюць досвед працы з людзьмі, якія паходзяць з розных краін і культур;
  • рэгулярна праходзяць перападрыхтоўку, працуюць з улікам апошніх дасягненняў у галіне выкладання нямецкай мовы як замежнай;
  • рэгулярна інфармуюць вас пра вашы поспехі ў навучанні, раяць, як найлепш арганізаваць яго.

Нашы экзамены

  • Нашы экзамены прызнаюцца ва ўсіх краінах свету, многія працадаўцы і навучальныя ўстановы разглядаюць іх у якасці пацверджання належных ведаў нямецкай мовы.
  • Усе экзамены, якія здаюць дарослыя навучэнцы Інстытутаў імя Гётэ, былі пратэставаныя Еўрапейскай асацыяцыяй кантролю ведаў мовы (Association of Language Testers in Europe – ALTE) і атрымалі адзнаку Qualitätssiegel Q-Mark.

Нашы перавагі

  • Пазнаёмцеся са шматграннасцю Германіі. Падчас навучання на курсах нямецкай мовы ў Германіі вы зможаце карыстацца нашымі бібліятэкамі і медыятэкамі і браць удзел у шматлікіх культурных мерапрыемствах.
  • Скарыстайцеся нашай трэніровачна-камунікацыйнай праграмай Deutsch für dich («Нямецкая для цябе»). У кам’юніці для тых, хто вывучае нямецкую мову, вы можаце працаваць з шырокім дыяпазонам інтэрактыўных навучальных матэрыялаў, а таксама кантактаваць з іншымі карыстальнікамі.
Адна з галоўных мэтаў нашай працы палягае ў тым, каб нашы навучэнцы былі задаволены якасцю нашых паслуг. З гэтай прычыны мы ажыццяўляем адзіны для ўсіх інстытутаў менеджмент якасці. Ён забяспечвае правядзенне курсаў мовы і экзаменаў паводле адзіных стандартаў ва ўсіх краінах свету.