Курсы нямецкай мовы ў Беларусі
A1–C2

Курсы нямецкай мовы Фатаграфія: Goethe-Institut/Sonja Tobias

Курсы нямецкай мовы для дарослых

Маюцца на ўвазе курсы нямецкай мовы для дарослых узроўняў A1 – C2. Мэты і змест гэтых курсаў складзеныя ў адпаведнасці з «Агульнаеўрапейскімі кампетэнцыямі валодання замежнай мовай».

Курсы нямецкай мовы для дзяцей і моладзі

Гэтыя курсы прызначаныя для падлеткаў ва ўзросце 13–16 гадоў. Запісвацца на іх могуць як тыя, хто ўжо мае веды нямецкай мовы, так і пачаткоўцы.

Курсы, якія рыхтуюць да экзаменаў

На гэтых курсах ажыццяўляюцца падрыхтоўка да экзаменаў Інстытута імя Гётэ і азнаямленне з іх фарматам.

Спецыяльныя курсы

Курсы з адметным зместам, прызначаныя для адмысловай мэтавай аўдыторыі альбо для трэніроўкі асобных навыкаў:

Нашы курсы

Нашы курсы

Вы хочаце вывучаць нямецкую мову, і для вас важна выбраць курс у адпаведнасці з вашымі патрэбамі? Вывучайце мову так, як вам падабаецца, дасягніце пастаўленай мэты!

Blended-Learning

Дадзеныя курсы ўяўляюць сабой камбінацыю з вочных заняткаў у інстытуце і заняткаў у рэжыме анлайн, падчас якіх выконваецца шмат практыкаванняў на нашай вучэбнай платформе.

Вывучэнне нямецкай мовы ў рэжыме анлайн

Абіраючы курс дыстанцыйнага навучання, вы самі вырашаеце, дзе і калі вучыцца.

Інфармацыя

Тэрміны і кошты

Тэрміны правядзення курсаў у Мінску

Кантакт і запіс

Вас зацікавіў пэўны курс, альбо вам патрэбна дадатковая інфармацыя? Мы з радасцю дапаможам вам!

Наша канцэпцыя навучання

Мы гарантуем хуткае дасягненне поспеху ў навучанні дзякуючы высокакваліфікаваным выкладчыкам, сучасным метадам навучання, інтэнсіўнаму суправаджэнню і кансультацыям, а таксама сістэме ўзроўняў курсаў, якая прынята ва ўсіх краінах свету.