Кантакт і запіс
Вы можаце запісацца на курсы Інстытута імя Гётэ ў Мінску з дапамогай анлайн-фармуляра, па электроннай пошце, па тэлефоне альбо непасрэдна ў бюро курсаў.
Анлайн-запіс для пачаткоўцаў
Тэсціраванне складаецца з лексіка-граматычнага тэста, пісьмовага адказу на два пытанні з паўсядзённага жыцця і гутаркі. Працягласць тэсціравання - прыкладна 3 гадзіны.
Тэсціраванне праводзіцца бясплатна. На тэсціраванне трэба запісвацца загадзя.
Запіс на тэсціраванне:
Залічэнне ў групу адбываецца падчас аплаты курсаў. Толькі ў гэтым выпадку Вам гарантуецца месца ў групе. Аплата навучання праводзіцца за наяўны разлік у беларускіх рублях.
Інструкцыя па рэгістрацыі на вучэбнай платформе (для ўсіх новых слухачоў курсаў):
для пачаткоўцаў
Калі Вы яшчэ не вывучалі нямецкую мову альбо вельмі нязначна валодаеце ёй, мы забраніруем Вам месца ў групе для пачаткоўцаў (A1/А1.1).Папярэдні запіс на курсы для пачаткоўцаў (А1(1)) на вясновы семестр 2021 года пачаўся 1 снежня 2020 г. Калі ласка, уважліва азнаёмцеся з прапановай курсаў, перш чым падаць заяўку.
Будзем рады бачыць Вас на нашых курсах!
для Тых, хто працягвае вывучаць нямецкую мову
Калі Вы ўжо вывучалі нямецкую мову, то па выніках пісьмовага тэсціравання і размовы з Вамі мы зможам выявіць, у якой ступені Вы валодаеце ёй. Зыходзячы з мэты вывучэння мовы, мы зможам прапанаваць Вам адпаведны курс (узроўні А1.2–С2.3).Тэсціраванне складаецца з лексіка-граматычнага тэста, пісьмовага адказу на два пытанні з паўсядзённага жыцця і гутаркі. Працягласць тэсціравання - прыкладна 3 гадзіны.
Тэсціраванне праводзіцца бясплатна. На тэсціраванне трэба запісвацца загадзя.
Запіс на тэсціраванне:
- на веснавы семестр - з сярэдзіны кастрычніка да пачатку снежня;
- на восеньскі семестр - з сярэдзіны красавіка да пачатку жніўня.
Тэсціраванне для запісу на курсы вясновага семестра 2021 г. будзе праходзіць у анлайн-фармаце (для дарослых (з 16 гадоў) і падлеткаў (13-15 гадоў)). Падаць заяўку на тэсціраванне можна з 1 снежня 2020 г.
Даты тэсціравання для дзяцей (10-12 гадоў):
- 12.01.2021, 15:00
- 14.01.2021, 15:00
Анлайн-запіс на тэсціраванне
Залічэнне ў групу
Залічэнне ў групу адбываецца падчас аплаты курсаў. Толькі ў гэтым выпадку Вам гарантуецца месца ў групе. Аплата навучання праводзіцца за наяўны разлік у беларускіх рублях.Інструкцыя па рэгістрацыі на вучэбнай платформе (для ўсіх новых слухачоў курсаў):
аўторак | 10.00–18.00 |
серада | 10.00–18.00 |
чацвер | 10.00–18.00 |
пятніца | 10.00–18.00 |
Мы прапануем курсы
З сярэдзіны снежня да пачатку лютага, з сярэдзіны ліпеня да канца жніўня.
Восеньскі семестр 2020 г.: з 2 верасня па 19 снежня 2020 г.
Святочныя дні ў 2020 г.:
1 студзеня (Новы год), 7 студзеня (Каляды), 8 сакавіка (Жаночы дзень), 19 красавіка (праваслаўны Вялікдзень), 28 красавіка (Радаўніца), 1 мая (Свята працы), 9 мая (Дзень Перамогі), 3 ліпеня (Дзень Рэспублікі), 7 лістапада (Дзень Кастрычніцкай рэвалюцыі), 25 снежня (Каляды)
Летнія вакацыі ў 2020 г.: з 20 ліпеня да 9 жніўня 2020 г.
Зімовыя вакацыі ў 2020/2021 гг.: з 21 снежня 2020 г. да 3 студзеня 2021 г.
- з пачатку лютага да канца мая (веснавы семестр)
- з пачатку верасня да сярэдзіны снежня (восеньскі семестр)
- з канца чэрвеня да пачатку ліпеня (летнія інтэнсіўныя курсы)
З сярэдзіны снежня да пачатку лютага, з сярэдзіны ліпеня да канца жніўня.
Восеньскі семестр 2020 г.: з 2 верасня па 19 снежня 2020 г.
Святочныя дні ў 2020 г.:
1 студзеня (Новы год), 7 студзеня (Каляды), 8 сакавіка (Жаночы дзень), 19 красавіка (праваслаўны Вялікдзень), 28 красавіка (Радаўніца), 1 мая (Свята працы), 9 мая (Дзень Перамогі), 3 ліпеня (Дзень Рэспублікі), 7 лістапада (Дзень Кастрычніцкай рэвалюцыі), 25 снежня (Каляды)
Летнія вакацыі ў 2020 г.: з 20 ліпеня да 9 жніўня 2020 г.
Зімовыя вакацыі ў 2020/2021 гг.: з 21 снежня 2020 г. да 3 студзеня 2021 г.
1. Калі слухач (альбо ў выпадку непаўналетніх слухачоў іх бацькі ці адказныя за выхаванне асобы) не мае магчымасці наведваць курсы і да пачатку 1-га занятку ў групе ў адвольнай пісьмовай форме праінфармаваў аб сваёй адмове Інстытут імя Гётэ, то ён мае права на зварот поўнага кошту курса.
2. Пры адмове ад курса пасля першага і да трэцяга занятку кошт вяртаецца за выняткам кошту наведаных заняткаў і вучэбных матэрыялаў.
3. У выпадку больш позняй адмовы ад наведвання заняткаў кошт курса не вяртаецца (апроч выпадкаў шматтыднёвай хваробы, калі яна пацверджана медыцынскай даведкай і пры ўмове, што прайшло не больш за палову заняткаў). Вяртанне падручнікаў магчыма толькі да пачатку заняткаў у групе.

1. Агульныя ўмовы навучання
На курсы прымаюцца асобы ва ўзросце ад 16 гадоў. Для падлеткавых і дзіцячых курсаў дзейнічаюць асобыя ўмовы.
2. Умовы аплаты
2.1. Аплата ўносіцца ў поўным памеры (100%) пры залічэнні на курсы.
2.2. Пры аплаце дзейнічае актуальны на гэты момант прэйскурант.
2.3. Дзейнічаюць наступныя зніжкі:
- для людзей з абмежаванымі магчымасцямі (50% на кошт курса без уліку вучэбных матэрыялаў і экзамена)
- для дзяцей са шматдзетных сем’яў, пры прад’яўленні пасведчання (50% на кошт курса без уліку вучэбных матэрыялаў і экзамена)
- сямейная зніжка: калі кожны з трох членаў адной сям'і аплочвае ў адным семестры адзін курс, то адна асоба атрымлівае зніжку на кошт курса ў памеры 50% (без уліку вучэбных матэрыялаў і экзамена).
- для слухачоў, якія цягам апошніх 10-ці месяцаў аплацілі і наведалі хаця б адзін курс (5% на кошт наступнага курса без уліку вучэбных матэрыялаў і экзамена)
3. Адмова ад заняткаў
3.1. Калі слухач не мае магчымасці наведваць курсы, ён (у выпадку непаўналетніх слухачоў іх бацькі ці адказныя за выхаванне асобы) у адвольнай пісьмовай форме інфармуе аб сваёй адмове Інстытут імя Гётэ.
3.2. Вяртанне вучэбных матэрыяляў магчыма толькі да пачатку заняткаў у групе.
3.3. Да пачатку 1-га занятку ў групе слухач мае права на зварот кошту курса ў поўным памеры.
3.4. Пры адмове ад курса пасля пачатку заняткаў і да трэцяга занятку ўключна ўплачаная сума вяртаецца за выняткам кошту ўжо праведзеных заняткаў і вучэбных матэрыялаў.
3.5. У выпадку больш позняй адмовы ад наведвання заняткаў кошт курса не вяртаецца.
3.6. У выпадку шматтыднёвай хваробы (пацверджанай медыцынскай даведкай) і пры ўмове, што прайшло не больш паловы заняткаў у групе, слухач ці яго прадстаўнік інфармуе Інстытут імя Гётэ аб немагчымасці наведваць курсы. У гэтым выпадку слухач мае права на зварот уплачанай сумы за выняткам кошту ўжо праведзеных на момант інфармавання заняткаў і вучэбных матэрыялаў.
3.7. Інстытут імя Гётэ захоўвае за сабой права ўносіць змены ў расклад заняткаў. У выпадку адмены курса слухачам, якія ў яго запісаліся, будуць прапаноўвацца свабодныя месцы ў іншых курсах альбо ўнесеная сума будзе вернута ў поўным памеры.
4. Размеркаванне па ступенях і ўзроўнях
4.1. Размеркаванне па ступенях і ўзроўнях праводзіцца ў адпаведнасці з вынікамі уступнага тэсту пры залічэнні на курсы.
4.2. Пераход у іншую групу пры наяўнасці там вольных месцаў магчымы толькі да 2-га занятку з моманта іх пачатку ў адпаведнай групе і толькі па дамоўленасці з кіраўніцтвам курсаў.
5. Абавязкі слухачоў курсаў
5.1. Слухачы абавязаны рэгулярна наведваць заняткі. Пацверджанне аб пройдзеным курсе навучання выдаецца пры ўмове наведвання не менш за 70% заняткаў і паспяховага выканання не менш за 70% заданняў на анлайнавай мультымедыйнай платформе (у курсах з мультымедыйным кампанентам). У іншым выпадку пытанне пераводу на іншы ўзровень вырашае кіраўніцтва курсаў і выкладчык.
5.2. Слухач абавязуецца выконваць дзеючыя правілы паводзін на курсах і правілы ўнутранага распарадку ў памяшканнях, у якіх праводзяцца заняткі.
6. Адказнасць Інстытута імя Гётэ
Інстытут імя Гётэ і/альбо яго супрацоўнікі нясуць адказнасць за шкоду, нанесеную асобам ці прадметам, выключна ў тым аб'ёме, у якім гэта шкода з'явілася вынікам намераных дзеянняў і/ альбо неасцярожнасці з боку Інстытута імя Гётэ ці яго супрацоўнікаў.
Ні Інстытут імя Гётэ, ні яго супрацоўнікі не нясуць адказнасці за неаказанне паслуг з прычыны форс-мажорных абставінаў, забастовак і іншых не залежных ад іх абставінаў.
7. Абарона інфармацыі
Слухач дае Інстытуту імя Гётэ згоду на ўнясенне ў камп’ютэр і далейшую апрацоўку сваіх асабістых дадзеных з мэтай правільнага афармлення заяўкі, правядзення разлікаў і пацверджання дасягнутых вынікаў. Слухач згодны з тым, каб у далейшым яму дасылалі неабходную інфармацыю.