Інтэнсіўныя анлайн-курсы
ў Беларусі

Навучанне ў рэжыме анлайн (ілюстрацыйнае фота) Фота: Pressmaster © Colourbox

Інтэнсіўныя анлайн-курсы мы прапануем на ўзроўнях А1 і А2.

Дыстанцыйнае навучанне дазволіць Вам дасягнуць найлепшых вынікаў цягам вызначанага часу без неабходнасці наведваць традыцыйныя аўдыторныя курсы, а менавіта:
 

  • Дасведчаны т’ютар суправаджае Вас цягам усяго курса, адказвае на Вашы пытанні, рэгулярна інфармуе Вас пра Вашы поспехі і дае індыідуальныя парады для больш паспяховага навучання;
  • Разам з іншымі ўдзельнікамі курса Вы выконваеце разнастайныя заданні на мультымедыйнай платформе Інстытута імя Гётэ. Пісьмовыя заданні Вы дасылаеце непасрэдна Вашаму т’ютару, які правярае і каментуе іх.
  • Падчас віртуальных сустрэч, якія праводзяцца адзін раз на два тыдні пасля заканчэння працы над тэматычным блокам, Вы трэніруеце навыкі вуснага маўлення, размаўляючы з Вашым т’ютарам і іншымі ўдзельнікамі курса.
  • Працуючы на інтэрактыўнай платформе па сучаснай методыцы і карыстаючыся самымі сучаснымі, прафесійна распрацаванымі вучэбнымі матэрыяламі, Вы трэніруеце навыкі чытання, пісьма, аўдзіравання і вуснага маўлення.
  • Працягласць анлайн-курса – 16,5 тыдняў.

Узроўні:
  • А1, 160 акад. гадзін*
  • А2, 160 акад. гадзін*
Працягласць: 16,5 тыдняў
Кошт: 840 бел. руб.
*1 акад. гадзіна = 45 хвілін

Даты правядзення курсаў: 04.09.-29.12.2019

Праграмы анлайн-курсаў:
   

Тэхнічныя патрабаванні

Вы можаце працаваць на любым камп'ютары, а таксама мабільным прыстасаванні (планшэце альбо смартфоне). Вам спатрэбіцца гарнітура (мікрафон і навушнікі).

Кансультацыя і запіс: (017) 237-48-12 (бюро курсаў), (017) 237-71-19 (рэцэпцыя)