Практыкавацца без перашкодаў

Экзаменацыйныя цэнтры Інстытута імя Гётэ імкнуцца індывідуальна падыйсці да асаблівых патрэбаў і вымогаў асобаў з абмежаваннямі, якія хочуць здаць экзамен. Пры гэтым гаворка можа ісці як пра парушэнні як зроку і слыху, так і маторыкі.

Для выканання практыкаванняў на кожным узроўні існуюць сертыфікаваныя безбар’ерныя камплекты практыкаванняў. Гэтыя камплекты практыкаванняў інтэрактыўныя, г. зн. існуе магчымасць прамога доступу да адказаў і выстаўлення адзнакі. Практыкаванні для падрыхтоўкі да экзамену можна выконваць на любым смартфоне, які мае падключэнне да інтэрнэту.