Goethe-Test PRO:
нямецкая мова для прафесіі

Goethe-Test PRO Deutsch für den Beruf Фатаграфія: Colourbox

Вы хацелі б …

  • Для Вашай кар'еры:  рэалістычна ацаніць уласны ўзровень валодання мовай / атрымаць прапановы праграм павышэння ўзроўню валодання мовай і адпаведных курсаў
  • Для кампаній:  праверыць веды мовы кандыдатаў на замяшчэнне пасадаў і супрацоўнікаў / ацаніць вынікі навучання / стварыць рэальны падмурак для арганізацыі мерапрыемстваў павышэння кваліфікацыі

Goethe-Test PRO – вынік за 60 хвілін!

Ці гэта асабістая прафесійная кар'ера, ці канкурэнтаздольнасць прадпрыемства ў цэлым: поспех не прыходзіць выпадкова. Поспех грунтуецца на даверы. А давер паўстае падчас камунікацыі на адной мове. Такім чынам пытанне палягае ў тым, наколькі добра Вы валодаеце нямецкай мовай? Які ўзровень моўных навыкаў Вашых цяперашніх і будучых супрацоўнікаў?

Goethe-Test PRO: Нямецкая мова для прафесіі дасць адказ на гэта пытанне. Наш камп'ютарны тэст на валоданне нямецкай мовай дазволіць хутка і дакладна ацаніць вусныя і пісьмовыя навыкі, якія маюць прафесійную скіраванасць.

Індывідуальна і дакладна

Дзякуючы выкарыстанню сучасных тэхналогій Goethe-Test PRO на працягу 60 – 90 хвілін вызначыць індывідуальны ўзровень валодання мовай. Усе ўдзельнікі пачынаюць з аднолькавай ступені. Падчас праходжання тэста праграма абірае кожнае наступнае заданне, зыходзячы з папярэдняга адказа, тым самым падбіраючы ўзровень складанасці ў адпаведнасці з узроўнем існуючых ведаў. Такім чынам, экзамен будзе здадзены ў любым выпадку: Вынік, уключна з сертыфікатам і падрабязнай характарыстыкай моўнай кампетэнцыі, будзе выдадзены адразу пасля сканчэння тэставання. Для Вас гэта станецца ідэальнай асновай для магчымага прыняцця наступных рашэнняў, напрыклад, у пытаннях далейшага павышэння кваліфікацыі.

Экзамен Goethe-Test PRO вызначаецца гнуткасцю выкарыстання: яго можна здаць у адным з цэнтраў, якія размешчаны па ўсім свеце, альбо наўпрост у Вашай кампаніі. Ён грунтуецца на метадах вядомага тэста BULATS (Business Language Testing Service) і арыентаваны на патрабаванні «Агульнаеўрапейскіх кампетэнцый валодання замежнай мовай» (GER).

Як з намі звязацца

Вы жадаеце атрымаць адназначны вынік замест няўцямных меркаванняў наконт Вашых уласных моўных навыкаў альбо навыкаў Вашых супрацоўнікаў? Тады проста звярніцеся да нас! Мы падрыхтуем для Вас вольную прапанову і дапаможам у пытаннях падрыхтоўкі і праходжання тэста.

Мы з задавальненнем пракансультуем Вас па пытаннях планавання адпаведных мерапрыемстваў павышэння кваліфікацыі і курсаў мовы для кампаніі.

Курсы для фірмаў