Goethe-Zertifikat B1
Goethe-Zertifikat B1 – гэта экзамен па нямецкай мове для моладзі і дарослых. Ён пацвярджае ўпэўненае валоданне нямецкай мовай на ўзроўні трэцяй ступені (B1) шасціўзроўневай шкалы «Агульнаеўрапейскіх кампетэнцый валодання замежнай мовай».
Паспяховая здача экзамену сведчыць пра тое, што вы …
- можаце разумець галоўную інфармацыю, калі ўжываецца літаратурная мова і калі гаворка ідзе пра знаёмыя сітуацыі на працы, у школе і ў вольны час;
- здольныя паразумецца ў большасці сітуацый, якія паўстаюць падчас падарожжаў па нямецкамоўных краінах;
- можаце проста і складна весці размову на знаёмыя тэмы, якія вам цікавыя;
- можаце распавядаць пра свой досвед і перажыванні, гаварыць пра свае мары, надзеі і мэты, а таксама сцісла абгрунтоўваць сваё меркаванне альбо штосьці тлумачыць.
Кошт
90, - € (для слухачоў курсаў Інстытута імя Гётэ ў Мінску)
120, - € (для тых, хто не наведвае курсы Інстытута імя Гётэ ў Мінску)
Тэрміны | Месца |
20.02.2019 | Інстытут імя Гётэ ў Мінску |
13.03.2019 | Інстытут імя Гётэ ў Мінску |
03.04.2019 | Інстытут імя Гётэ ў Мінску |
17.04.2019 | Інстытут імя Гётэ ў Мінску |
15.05.2019 | Інстытут імя Гётэ ў Мінску |
Перайсці да анлайн-запісу на экзамены.