Далейшая інфармацыя

Назад да Goethe-Zertifikat B1

Ваш выхад: часткі экзамена

Экзамен Goethe-Zertifikat B1 складаецца з наступных частак: «Чытанне», «Аўдзіраванне», «Пісьмо» і «Маўленне» (вусны экзамен у парах). Правядзенне экзамену і выстаўленне адзнак ажыццяўляецца па аднолькавых крытэрах ва ўсім свеце.

Чатыры модулі можна здаваць паасобку альбо камбінавана. Усе сертыфікаты аб здачы кожнага з чатырох модуляў экзамена адпавядаюць агульнаму сертыфікату.

Гэты экзамен быў распрацаваны сумесна Інстытутам імя Гётэ, Універсітэтам у Фрайбургу (Швейцарыя) і Аб’яднаннем «Аўстрыйскі моўны дыплом» (ÖSD). Яго можна здаць ва ўсім свеце пад назвай Goethe-Zertifikat B1 альбо ÖSD-Zertifikat B1.
 

Чытанне

Вы чытаеце запісы ў блогах, электронныя лісты, газетныя артыкулы, абвесткі і пісьмовыя ўказанні. Вы разумееце асноўную інфармацыю, важныя падрабязнасці, а таксама пункты погляду і меркаванні.

Працягласць: 65 хвілін

Пісьмо

Вы пішаце асабістыя і фармальныя электронныя лісты/папяровыя лісты і пісьмова выражаеце сваё меркаванне ў запісы на форуме.

Працягласць: 60 хвілін

Аўдзіраванне

Вы слухаеце аўдыё-абвесткі, кароткія даклады, нефармальныя размовы, а таксама дыскусіі па радыё. Вы разумееце асноўны сэнс і важныя падрабязнасці.

Працягласць: 40 хвілін

Маўленне

Вы размаўляеце на якую-небудзь штодзённую тэму (напрыклад, «Падарожжы») са сваім суразмоўцам. Пры гэтым Вы рэагуеце на пытанні, выказваеце сваё меркаванне і робіце прапановы. Вы прэзентуеце якую-небудзь штодзённую тэму і адказваеце на пытанні аб ёй.

Працягласць: прыкл. 15 хвілін

Перадумовы

Goethe-Zertifikat B1 - гэта экзамен па нямецкай мове для моладзі і дарослых.

Экзамены Інстытута імя Гётэ разлічаны на ўсіх жадаючых пацвердзіць свае веды нямецкай мовы, незалежна ад дасягнення мінімальнага ўзросту і наяўнасці грамадзянства Германіі.
  • Здаваць экзамен Goethe-Zertifikat B1 для дзяцей рэкамендуецца пачынаючы з 12 гадоў.
  • Здаваць экзамен Goethe-Zertifikat B1 для дарослых рэкамендуецца пачынаючы з 16 гадоў.
  • Для здачы экзамену Goethe-Zertifikat B1 патрабуецца наяўнасць ведаў на ўзроўні трэцяй ступені (B1) «Агульнаеўрапейскіх кампетэнцый валодання замежнай мовай» (GER).
  • Каб дасягнуць гэтага ўзроўню, неабходна прайсці навучанне ў аб’ёме ад 350 да 650 акад. гадзін (па 45 хв.), улічваючы пачатковыя веды і перадумовы навучання.