Далейшая інфармацыя
2018

Назад да Goethe-Zertifikat B2

Экзамен Goethe-Zertifikat B2 быў перапрацаваны. Старую версію экзамена Вы можаце здаць ва ўсім свеце да 31.12.2018, а ў асобных экзаменацыйных цэнтрах – да 31.07.2019. Калі ласка, звяртайцеся ў бліжэйшы экзаменацыйны цэнтр.

Адна за адной: часткі экзамена

Экзамен Goethe-Zertifikat B2 складаецца з наступных частак: «Чытанне», «Аўдзіраванне», «Пісьмо» і «Маўленне» (вусны экзамен у парах).
Правядзенне экзамену і выстаўленне адзнак ажыццяўляецца па аднолькавых крытэрах ва ўсім свеце.
 

Чытанне

Вы чытаеце розныя тэксты: абвесткі, фрагменты каталогаў, навукова-папулярныя тэксты, каментары, рэцэнзіі і даклады і выконваеце заданні на іх аснове. Вы дадаеце прапушчаныя словы ў пісьмовым тэксце.

Працягласць: 80 хвілін

Пісьмо

Вы пішаце тэкст на матэрыяле газетнага артыкула альбо кароткі артыкул у сеціве і выпраўляеце памылкі ў лісце.

Працягласць: 80 хвілін

Аўдзіраванне

Вы слухаеце звычайныя і тэлефонныя размовы, затым выпраўляеце памылкі ў пачутым, дапаўняеце яго і падстаўляеце выказванні па сэнсу. Акрамя таго, Вы праслухоўваеце інтэрв’ю на актуальную грамадскую тэму і выконваеце заданні на яго матэрыяле.

Працягласць: прыкл. 30 хв.

Маўленне

Пасчас першай часткі экзамена Вы кажаце сваё меркаванне датычна зместу кароткага тэксту. Затым Вы размаўляеце са сваім суразмоўцам, каб разам прыняць рашэнне альбо вырашыць праблему.

Працягласць: 10–15 хвілін

Перадумовы

Goethe-Zertifikat B2 – гэта экзамен па нямецкай мове для дарослых

Экзамены Інстытута імя Гётэ разлічаны на ўсіх жадаючых пацвердзіць свае веды нямецкай мовы, незалежна ад дасягнення мінімальнага ўзросту і наяўнасці грамадзянства Германіі.
  • Здаваць экзамен Goethe-Zertifikat B2 рэкамендуецца пачынаючы з 16 гадоў.
  • Для здачы экзамену Goethe-Zertifikat B2 патрабуецца наяўнасць ведаў на ўзроўні ступені B2 «Агульнаеўрапейскіх кампетэнцый валодання замежнай мовай» (GER).
  • Каб дасягнуць гэтага ўзроўню, неабходна прайсці навучанне ў аб’ёме ад 600 да 800 акад. гадзін (па 45 хв.), улічваючы пачатковыя веды і перадумовы навучання.