Далейшая інфармацыя

Назад да Goethe-Zertifikat B2

Адна за адной: часткі экзамена

Экзамен Goethe-Zertifikat B2 складаецца з наступных частак: «Чытанне», «Аўдзіраванне», «Пісьмо» і «Маўленне» (вусны экзамен у парах).
Экзамен можна здаць у некаторых экзаменацыйных цэнтрах як у электроннай, так і ў папяровай форме. Правядзенне экзамену і выстаўленне адзнак ажыццяўляецца па аднолькавых крытэрах ва ўсім свеце.
 

Чытанне

Вы чытаеце розныя тэксты: запісы на інтэрнэт-форумах, артыкулы з газет і часопісаў, каментары і прадпісанні. Вы разумееце асноўную інфармацыю, важныя дэталі, а таксама пункты погляду, меркаванні і правілы.

Працягласць: 65 хвілін

Пісьмо

Вы выказваеце ўласнае меркаванне па актуальнай грамадскай тэме ў запісы на форуме. Акрамя таго, Вы пішаце фармальнае паведамленне ў прафесійным кантэксце.

Працягласць: 75 хвілін

Аўдзіраванне

Вы праслухоўваеце інтэрв’ю, размовы і выказванні: як з штодзённага жыцця, так і з радыё. Вы разумееце асноўныя выказванні і важныя дэталі.

Працягласць: прыкл. 40 хвілін

Маўленне

Вы робіце даклад паводле зададзенай тэмы і размаўляеце пра яго са сваім суразмоўцам. Акрамя таго, Вы замяняеце аргументы падчас дыскусіі.

Працягласць: 15 хвілін

Перадумовы

Goethe-Zertifikat B2 – гэта экзамен па нямецкай мове для моладзі і дарослых.

Экзамены Інстытута імя Гётэ могуць здаваць усе зацікаўленыя асобы незалежна ад дасягнення імі мінімальнага ўзросту і наяўнасці нямецкага грамадзянства.
  • Рэкамендуецца, каб тыя, хто хоча здаваць экзамен Goethe-Zertifikat B2 для дарослых, былі не маладзейшыя за 15 гадоў.
  • Рэкамендуецца, каб тыя, хто хоча здаваць экзамен Goethe-Zertifikat B2 для моладзі, былі не маладзейшыя за 16 гадоў.
  • Для здачы экзамену Goethe-Zertifikat B2 патрабуецца наяўнасць ведаў на ўзроўні ступені B2 «Агульнаеўрапейскіх кампетэнцый валодання замежнай мовай» (GER).
  • Каб дасягнуць гэтага ўзроўню, неабходна наведаць заняткі ў аб’ёме ад 600 да 800 акадэмічных гадзін (па 45 хв.)