Goethe-Zertifikat C1
Goethe-Zertifikat C1 – гэта экзамен па нямецкай мове для дарослых. Ён пацвярджае грунтоўнае валоданне нямецкай мовай на ўзроўні пятай ступені (C1) шасціўзроўневай шкалы «Агульнаеўрапейскіх кампетэнцый валодання замежнай мовай».
Паспяховая здача экзамену сведчыць пра тое, што вы …
- можаце разумець шырокі спектр складаных, даволі вялікіх тэкстаў, у тым ліку іх сэнсавыя нюансы;
- здольныя спантанна і хутка выказвацца, не сутыкаючыся пры гэтым з неабходнасцю пошуку слоў;
- можаце эфектыўна і гнутка карыстацца мовай у грамадскім і прафесійным жыцці альбо падчас навучання;
- умееце зразумела, лагічна і падрабязна выказвацца на складаныя тэмы.
Перадумовы
- Здаваць экзамен Goethe-Zertifikat C1 рэкамендуецца пачынаючы з 16 гадоў.
- Для здачы экзамену Goethe-Zertifikat C1 патрабуецца наяўнасць ведаў на ўзроўні пятай ступені (С1) «Агульнаеўрапейскіх кампетэнцый валодання замежнай мовай».
- Каб дасягнуць гэтага ўзроўню, неабходна прайсці навучанне ў аб’ёме ад 800 да 1 000 акад. гадзін (па 45 хв.), улічваючы пачатковыя веды і перадумовы навучання.
ШТО ЯШЧЭ З’ЯЎЛЯЕЦЦА ВАЖНЫМ?
- Парадак правядзення экзаменаў (PDF, 356 KB)
- Палажэнне аб правядзенні экзаменаў (PDF, 338 KB)
- Дадатак да «Парадку правядзення экзаменаў»: «Удзельнікі экзамену з абмежаванымі магчымасцямі» (PDF, 228 KB)
- Інфармацыя для ўдзельнікаў экзамену з абмежаванымі магчымасцямі (PDF, 57 KB)
- Даведнік «Мэты экзамену. Апісанне тэстаў» (PDF, 1 MB)
Кошт
100, - € (для слухачоў курсаў Інстытута імя Гётэ ў Мінску)
150, - € (для тых, хто не наведвае курсы Інстытута імя Гётэ ў Мінску)
Тэрміны | Месца |
02.05.2018 | Інстытут імя Гётэ ў Мінску |
13.06.2018 | Інстытут імя Гётэ ў Мінску |
Перайсці да анлайн-запісу на экзамены.