Далейшая інфармацыя

Назад да Goethe-Zertifikat C1

Усё уключана: часткі экзамену

Экзамен Goethe-Zertifikat C1 складаецца з наступных частак: «Чытанне», «Аўдзіраванне», «Пісьмо» і «Маўленне» (вусны экзамен у парах альбо паасобку).
Правядзенне экзамену і выстаўленне адзнак ажыццяўляецца па аднолькавых крытэрах ва ўсім свеце.
 

Чытанне

Вы чытаеце навукова-папулярныя тэксты, каментары, рэцэнзіі і/альбо даклады. Выконваючы заданні на іх матэрыяле, Вы паказваеце, што можаце абыходзіцца з вялікімі тэкстамі, а таксама ў стане ўзнаўляць іх у выглядзе ўрыўкаў.

Працягласць: 70 хвілін

Пісьмо

Вы падрабязна выказваеце думкі на прапанаваную тэму ў добра структураваным тэксце. Акрамя таго, Вы атрымліваеце інфармацыю ў графічнай форме.

Працягласць: 80 хвілін

Аўдзіраванне

Вы праслухоўваеце звычайныя і тэлефонныя размовы, інтэрв’ю альбо радыёпаведамленні, робіце запісы і размяркоўваеце выказванні па сэнсу.

Працягласць: прыкл. 40 хвілін

Маўленне

Падчас першай часткі экзамена Вы кажаце сваё меркаванне датычна зместу кароткага тэксту. Затым Вы размаўляеце са сваім суразмоўцам, каб разам прыняць рашэнне альбо вырашыць праблему.

Працягласць: 10–15 хвілін

Перадумовы

Goethe-Zertifikat C1 - гэта экзамен па нямецкай мове для дарослых.

Экзамены Інстытута імя Гётэ разлічаны на ўсіх жадаючых пацвердзіць свае веды нямецкай мовы, незалежна ад дасягнення мінімальнага ўзросту і наяўнасці грамадзянства Германіі.
  • Здаваць экзамен Goethe-Zertifikat C1 рэкамендуецца пачынаючы з 16 гадоў.
  • Для здачы экзамену Goethe-Zertifikat C1 патрабуецца наяўнасць ведаў на ўзроўні пятай ступені (С1) «Агульнаеўрапейскіх кампетэнцый валодання замежнай мовай» (GER).
  • Каб дасягнуць гэтага ўзроўню, неабходна прайсці навучанне ў аб’ёме ад 800 да 1 000 акад. гадзін (па 45 хв.), улічваючы пачатковыя веды і перадумовы навучання.