Goethe-Zertifikat C2: GDS
Goethe-Zertifikat C2: Großes Deutsches Sprachdiplom (GDS) – гэта экзамен па нямецкай мове для дарослых. Ён пацвярджае дасканалае валоданне нямецкай мовай на ўзроўні найвышэйшай ступені (C2) шасціўзроўневай шкалы «Агульнаеўрапейскіх кампетэнцый валодання замежнай мовай».
Паспяховая здача экзамену сведчыць пра тое, што вы …
- можаце свабодна разумець практычна ўсё, што вы чуеце альбо чытаеце на нямецкай мове;
- здольныя абагульняць інфармацыю з любых пісьмовых і вусных крыніц і абгрунтавана паведамляць яе;
- можаце спантанна, хутка і дакладна выказвацца, тлумачачы нюансы нават самых складаных тэмаў.
З 01.01.2012 замест трох ранейшых экзаменаў – Zentrale Oberstufenprüfung (ZOP), Kleines Deutsches Sprachdiplom (KDS) і Großes Deutsches Sprachdiplom (GDS) – быў уведзены экзамен Goethe-Zertifikat C2: Großes Deutsches Sprachdiplom.
Кошт
410,00 BYN (для слухачоў курсаў Інстытута імя Гётэ ў Мінску)
550,00 BYN (для тых, хто не наведвае курсы Інстытута імя Гётэ ў Мінску)
Тэрміны | Месца |
14.04.2021 | Інстытут імя Гётэ ў Мінску |
Перайсці да анлайн-запісу на экзамены.