Далейшая інфармацыя

Назад да Goethe-Zertifikat C2: GDS

Ваш выхад! Модулі экзамену

Экзамен Goethe-Zertifikat C2: Großes Deutsches Sprachdiplom складаецца з наступных частак: «Чытанне», «Аўдзіраванне», «Пісьмо» і «Маўленне» (вусны экзамен). Правядзенне экзамену і выстаўленне адзнак ажыццяўляецца па аднолькавых крытэрах ва ўсім свеце.
 
Заданні з часткі «Пісьмо», пабудаваныя на матэрыяле мастацкай літаратуры, былі распрацаваны ў супрацоўніцтве з Універсітэтам імя Людвіга Максіміліяна ў Мюнхене.
 
Чатыры модулі можна здаваць паасобку альбо камбінавана. Усе сертыфікаты аб здачы асобных частак экзамену адпавядаюць агульнаму сертыфікату.
Адзнакі за часткі «Чытанне», «Аўдзіраванне» і «Маўленне» выстаўляюцца ў экзаменацыйным цэнтры. Адзнака за частку «Пісьмо» выстаўляецца ў Экзаменацыйным цэнтры Інстытута імя Гётэ.
 

Калі падчас здачы ў 2019 г. часткі экзамена «Пісьмо» (частка 2) Вы жадаеце працаваць не з адной з двух агульных тэм, а з адной з двух літаратурных, то Вам неабходна апрацаваць папярэдне адну з кніг, вызначаных Універсітэтам імя Людвіга Максіміліяна ў Мюнхене на 2019 г. Падчас экзамена Вы абіраеце адну тэму з чатырох прапанаваных.

Літаратура на 2019 г. (экзамен Goethe-Zertifikat C2: GDS)

Brigitte Kronauer
Das Taschentuch
Roman
dtv Verlag
ISBN 978-3-423-12888-9
€ 10,00 (D)

Robert Seethaler
Der Trafikant
Roman
Kein & Aber Verlag
ISBN 978-3-036-95909-2
€ 12,00 (D)
Калі падчас здачы ў 2020 г. часткі экзамена «Пісьмо» (частка 2) Вы жадаеце працаваць не з адной з двух агульных тэм, а з адной з двух літаратурных, то Вам неабходна апрацаваць папярэдне адну з кніг, вызначаных Універсітэтам імя Людвіга Максіміліяна ў Мюнхене на 2020 г. Падчас экзамена Вы абіраеце адну тэму з чатырох прапанаваных.

Літаратура на 2020 г. (экзамен Goethe-Zertifikat C2: GDS)

Hanns-Josef Ortheil
Die Berlinreise
Roman
btb Verlag
ISBN 978-3-442-74997-3
€ 10,00 (D)

Urs Widmer
Das Buch des Vaters
Roman
Diogenes Verlag
ISBN 978-3-257-23470-1
€ 10,90 (D)
 

Чытанне

Вы чытаеце навукова-папулярныя тэксты, рэпартажы і абвесткі і выконваеце розныя заданні на іх аснове. Вы можаце свабодна разумець тэксты, нават калі яны абстрактныя альбо складаныя ў плане зместа і мовы і можаце адначасова разумець схаваныя сэнсы.

Працягласць: 80 хвілін

Пісьмо

Вы перафармулёўваеце часткі кароткага рэферату і пішаце тэкст на аснове агульнай альбо літаратурнай тэмы – атрымліваецца добра структураваны і вытрыманы стылістычна ліст чытача альбо рэцэнзія на кнігу. На выбар прапануюцца дзве агульныя тэмы альбо па адной тэме да абедзвух кніг са спіса літаратуры. З чатырох магчымых тэм Вы працуеце з адной.

Працягласць: 80 хвілін

Аўдзіраванне

Вы праслухоўваеце паведамленні і рэпартажы з СМІ, нефармальныя размовы, а таксама інтэрв’ю экспертаў у натуральнай хуткасці і апрацоўваеце розныя заданні па іх.

Працягласць: прыкл. 35 хвілін

Маўленне

Вы робіце даклад на складаную тэму, напрыклад, тэму глабалізацыі, пры гэтым на патрабаванне Вы дэферэнцыявана падаеце сваю аргументацыю. Вы ўдзельнічаеце ў дыскусіі тыпу «За і супраць», абсуждаеце іншую тэму, баронячы ўласнае меркаванне, рэагуючы на аргументы «супраць» і імкнучыся пераканаць свайго суразмоўцу ў правільнасці сваёй пазіцыі.

Працягласць: прыкл. 15 хвілін

Перадумовы

Goethe-Zertifikat C2: Großes Deutsches Sprachdiplom - гэта экзамен па нямецкай мове для дарослых.

Экзамены Інстытута імя Гётэ разлічаны на ўсіх жадаючых пацвердзіць свае веды нямецкай мовы, незалежна ад дасягнення мінімальнаг ўзросту і наяўнасці грамадзянства Германіі.
  • Здаваць экзамен Goethe-Zertifikat C2 рэкамендуецца пачынаючы з 16 гадоў.
  • Для здачы экзамену Goethe-Zertifikat C2: Großes Deutsches Sprachdiplom патрабуецца наяўнасць ведаў на ўзроўні найвышэйшай, шостай ступені (C2) «Агульнаеўрапейскіх кампетэнцый валодання замежнай мовай» (GER).
  • Каб дасягнуць гэтага ўзроўню, неабходна прайсці навучанне ў аб’ёме як мінімум 1 000 акад. гадзін (па 45 хв.), улічваючы пачатковыя веды і перадумовы навучання.