Goethe-Zertifikat A1: Fit in Deutsch 1

Goethe-Zertifikat A1: Fit in Deutsch 1 Фатаграфія: Getty Images/Echo

Ты хочаш ...

  • здаць экзамен па нямецкай мове для дзяцей і падлеткаў ва ўзросце ад 10 да 16 гадоў;
  • атрымаць пацверджанне базавых ведаў нямецкай мовы;
  • атрымаць пацверджанне валодання мовай на ўзроўні A1;
  • атрымаць міжнародна прызнаны сертыфікат.

Goethe-Zertifikat A1: Fit in Deutsch 1 – гэта экзамен па нямецкай мове для дзяцей і падлеткаў ва ўзросце ад 10 да 16 гадоў. Ён пацвярджае наяўнасць базавых ведаў нямецкай мовы і адпавядае першай ступені (A1) шасціўзроўневай шкалы «Агульнаеўрапейскіх кампетэнцый валодання замежнай мовай».

Паспяховая здача экзамену сведчыць пра тое, што ты …

  • можаш задаваць простыя пытанні і адказваць на іх, папрасіць чаго-небудзь і адрэагаваць на просьбу;
  • можаш напісаць пра сябе і іншых, ужываючы простыя выразы і сказы;
  • можаш разумець размовы і тэксты, гаворка ў якіх ідзе пра знаёмыя рэчы.

Кошт

50,00 BYN (для слухачоў курсаў Інстытута імя Гётэ ў Мінску)
100,00 BYN (для тых, хто не наведвае курсы Інстытута імя Гётэ ў Мінску)

Падрыхтоўка

Камплекты практыкаванняў

Тут ты знойдзеш прыклады экзаменацыйных модуляў і камплекты практыкаванняў для падрыхтоўкі ў рэжыме анлайн. Заданні інтэрактыўныя.

Далейшая інфармацыя

Умовы ўдзелу, змест экзамена і дадатковая інфармацыя аб экзамене Goethe-Zertifikat A1: Fit in Deutsch 1 размешчана тут: