Далейшая інфармацыя

Назад да Goethe-Zertifikat A1: Fit in Deutsch 1

Добры пачатак: часткі экзамену

Экзамен Goethe-Zertifikat A1: Fit in Deutsch 1 складаецца з наступных частак: «Чытанне», «Аўдзіраванне», «Пісьмо» і «Маўленне» (вусны групавы экзамен).
Правядзенне экзамену і выстаўленне адзнак ажыццяўляецца па аднолькавых крытэрах ва ўсім свеце.
 

Чытанне

Ты чытаеш кароткія запісы, невялікія абвесткі, апісанні людзей, простыя лісты чытачоў альбо кароткія газетныя нататкі і апрацоўваеш заданні да іх.

Працягласць: 20 хвілін

Пісьмо

Ты пішаш адказ на электронны ліст, папяровы ліст, абвестку ці нешта падобнае.

Працягласць: 20 хвілін

Аўдзіраванне

Ты праслухоўваеш кароткія паўсядзённыя размовы, прыватныя тэлефонныя паведамленні, інфармацыю з радыё ці нешта падобнае і выконваеш розныя заданні па гэтым матэрыяле.

Працягласць: прыкл. 20 хвілін

Маўленне

Ты прадстаўляешся, задаеш пытанні па паўсядзённых тэмах і адказваеш на простыя пытанні. Акрамя таго, ты выражаеш просьбы і рэагуеш на сваіх суразмоўцаў у знаёмых табе сітуацыях.

Працягласць: 15 хвілін

Перадумовы

Goethe-Zertifikat A1: Fit in Deutsch 1 – гэта экзамен па нямецкай мове для дзяцей і падлеткаў ва ўзросце ад 10 да 16 гадоў.

Экзамены Гёте-Института рассчитаны для всех желающих подтвердить свои знания немецкого языка, независимо от достижения минимального возраста и независимо от наличия гражданства Германии.
  • Здаваць экзамен Goethe-Zertifikat A1: Fit in Deutsch 1 рэкамендуецца асобам ва ўзросце ад 10 гадоў.
  • Перадумовай для здачы экзамену Goethe-Zertifikat A1: Fit in Deutsch 1 з’яўляецца наяўнасць ведаў на першым узроўні (A1) «Агульнаеўрапейскіх кампетэнцый валодання замежнай мовай» (GER).
  • Каб дасягнуць гэтага ўзроўню, неабходна прайсці навучанне ў аб’ёме ад 80 да 200 акад. гадзін (па 45 хв.), улічваючы пачатковыя веды і перадумовы навучання.