Goethe-Zertifikat A2: Fit in Deutsch
Goethe-Zertifikat A2: Fit in Deutsch 2 – гэта экзамен па нямецкай мове для дзяцей і падлеткаў ва ўзросце ад 10 да 16 гадоў. Ён пацвярджае элементарныя веды нямецкай мовы на ўзроўні другой ступені (A2) шасціўзроўневай шкалы «Агульнаеўрапейскіх кампетэнцый валодання замежнай мовай».
Паспяховая здача экзамену сведчыць пра тое, што ты …
- можаш распавядаць пра людзей, месцы, навучанне ў школе, вольны час;
- здольны напісаць звычайны альбо электронны ліст, у якім ты падаеш інфармацыю альбо просіш паведаміць яе;
- можаш разумець галоўную інфармацыю ў размовах і тэкстах на будзённую тэматыку.
Кошт
50,00 BYN (для слухачоў курсаў Інстытута імя Гётэ ў Мінску)
100,00 BYN (для тых, хто не наведвае курсы Інстытута імя Гётэ ў Мінску)