Далейшая інфармацыя

Назад да Goethe-Zertifikat A2: Fit in Deutsch

Добры пачатак: часткі экзамену

Экзамен Goethe-Zertifikat A2: Fit in Deutsch складаецца з экзаменацыйных модуляў: «Чытанне», «Аўдзіраванне», «Пісьмо», «Маўленне».
Экзамен праводзіцца і ацэньваецца ва ўсім свеце паводле адзіных стандартаў.
 

Чытанне

Ты чытаеш кароткія газетныя паведамленні, электронныя лісты, абвесткі і паведамленні на інфармацыйных табло і выконваеш заданні па іх.

Працягласць: 30 хвілін

Пісьмо

Ты пішаш паведамленні асабістага характару.

Працягласць: 30 хвілін

Аўдзіраванне

Ты праслухоўваеш будзённыя размовы, інтэрв’ю па радыё, тэлефонныя паведамленні і абвесткі праз гучную сувязь у грамадскіх месцах і выконваеш заданні па іх.

Працягласць: 30 хвілін

Маўленне

Ты задаеш пытанні, адказваеш на пытанні пра сябе, распавядаеш штосьці аб сваім жыцці і дамаўляешся, плануеш сумеснае мерапрыемства са сваім партнёрам.

Працягласць: 15 хвілін

Перадумовы

Goethe-Zertifikat A2: Fit in Deutsch - гэта экзамен па нямецкай мове для падлеткаў ва ўзросце ад 12 да 16 гадоў.

Экзамены Інстытута імя Гётэ разлічаны на ўсіх жадаючых пацвердзіць свае веды нямецкай мовы незалежна ад дасягнення мінімальнага ўзросту і наяўнасці нямецкага грамадзянства.
  • Рэкамендаваны мінімальны ўзрост удзельнікаў экзамена Goethe-Zertifikat A2: Fit in Deutsch – 12 гадоў.
  • Экзамен Goethe-Zertifikat A2: Fit in Deutsch пацвярджае пачатковыя веды мовы на ўзроўні А2 паводле шасціўзроўневай шкалы «Агульнаеўрапейскіх кампетэнцый валодання замежнай мовай» (GER).
  • Для дасягнення гэтага ўзроўню спатрэбіцца, у ззалежнасці ад папярэдніх ведаў і ўмоваў навучання, ад 200 да 350 акад. гадзін па 45 хвілін.