Goethe-Zertifikat A1: Start Deutsch 1
Goethe-Zertifikat A1: Start Deutsch 1 – гэта экзамен для дарослых. Ён пацвярджае элементарнае валоданне нямецкай мовай на ўзроўні першай ступені (A1) шасціўзроўневай шкалы «Агульнаеўрапейскіх кампетэнцый валодання замежнай мовай».
Паспяховая здача экзамену сведчыць пра тое, што вы …
- можаце паразумецца на элементарным узроўні, калі ваш суразмоўца будзе гаварыць павольна і выразна;
- здольныя разумець і выкарыстоўваць знаёмыя паўсядзённыя і часта ўжываныя выразы і сказы (напрыклад, інфармацыю пра вашую асобу і сям’ю, пакупкі, працу, бліжэйшае атачэнне);
- можаце прадставіцца і прадставіць іншых, задаць іншым асобам пытанні пра іх: напрыклад, дзе яны жывуць, якіх людзей ведаюць альбо якія рэчы маюць.
Кошт
190,00 BYN (для слухачоў курсаў Інстытута імя Гётэ ў Мінску)
250,00 BYN (для тых, хто не наведвае курсы Інстытута імя Гётэ ў Мінску)
Тэрміны | Месца |
03.02.2021 | Інстытут імя Гётэ ў Мінску |
24.02.2021 | Інстытут імя Гётэ ў Мінску |
10.03.2021 | Інстытут імя Гётэ ў Мінску |
24.03.2021 | Інстытут імя Гётэ ў Мінску |
07.04.2021 | Інстытут імя Гётэ ў Мінску |
21.04.2021 | Інстытут імя Гётэ ў Мінску |
05.05.2021 | Інстытут імя Гётэ ў Мінску |
12.05.2021 | Інстытут імя Гётэ ў Мінску |
09.06.2021 | Інстытут імя Гётэ ў Мінску |
Перайсці да анлайн-запісу на экзамены.