Далейшая інфармацыя

Назад да Goethe-Zertifikat A1: Start Deutsch 1

Зусім не цяжка: часткі экзамену

Экзамен Goethe-Zertifikat A1: Start Deutsch 1 складаецца з наступных частак: «Чытанне», «Аўдзіраванне», «Пісьмо» і «Маўленне» (вусны групавы экзамен).
Правядзенне экзамену і выстаўленне адзнак ажыццяўляецца па аднолькавых крытэрах ва ўсім свеце.
 

Чытанне

Вы чытаеце такія тэксты, як кароткія нататкі, невялікія зацемкі, указальнікі альбо абвесткі і выконваеце заданні на гэтым матэрыяле.

Працягласць: 25 хвілін

Пісьмо

Вы запаўняеце простыя фармуляры і пішаце кароткія асабістыя тэксты на штодзённыя тэмы.

Працягласць: 20 хвілін

Аўдзіраванне

Вы праслухоўваеце кароткія штодзённыя размовы, тэлефонныя паведамленні альбо абвесткі праз гукаўзмацняльнікі ў грамадскіх месцах і выконваеце заданні па гэтым матэрыяле.

Працягласць: 20 хвілін

Маўленне

Вы прадстаўляецеся групе. Затым Вы задаеце пытанні на штодзённыя тэмы і адказваеце на іх ды просіце каго-небудзь з групы аб чым-небудзь.

Працягласць: 15 хвілін.

Перадумовы

Goethe-Zertifikat A1: Start Deutsch 1 – гэта экзамен для дарослых.

Экзамены Інстытута імя Гётэ разлічаны на ўсіх жадаючых пацвердзіць свае веды нямецкай мовы незалежна ад дасягнення мінімальнага ўзросту і наяўнасці грамадзянства Германіі.
  • Здаваць экзамен Goethe-Zertifikat A1: Start Deutsch 1 рэкамендуецца пачынаючы з 16 гадоў.
  • Для здачы экзамену Goethe-Zertifikat A1: Start Deutsch 1 патрабуецца наяўнасць ведаў на ўзроўні першай ступені (A1) «Агульнаеўрапейскіх кампетэнцый валодання замежнай мовай» (GER).
  • Каб дасягнуць гэтага ўзроўню, неабходна прайсці навучанне ў аб’ёме ад 80 да 200 акад. гадзін (па 45 хв.), улічваючы пачатковыя веды і перадумовы навучання.