Goethe-Zertifikat A2

Goethe-Zertifikat A2: Start Deutsch 2 Фатаграфія: Getty Images/Daniel Laflor

Вы хацелі б …

  • пацвердзіць валоданне нямецкай мовай на элементарным узроўні;
  • атрымаць пацверджанне валодання мовай на ўзроўні A2;
  • атрымаць міжнародна прызнаны сертыфікат.

Goethe-Zertifikat A2: Start Deutsch 2 – гэта экзамен па нямецкай мове для дарослых. Ён пацвярджае элементарнае валоданне нямецкай мовай на ўзроўні другой ступені (A2) шасціўзроўневай шкалы «Агульнаеўрапейскіх кампетэнцый валодання замежнай мовай».

Паспяховая здача экзамену сведчыць пра тое, што вы …

  • можаце разумець і выкарыстоўваць сказы і часта ўжываныя выразы ў паўсядзённых сітуацыях;
  • здольныя паразумецца ў звычайных руцінных сітуацыях, калі гаворка ідзе пра абмен інфармацыяй на простыя і знаёмыя тэмы;
  • можаце апісаць простымі сродкамі сваё паходжанне, адукацыю, бліжэйшае атачэнне з улікам вашых непасрэдных патрэб.

Кошт

70,- € - для слухачоў курсаў Інстытута імя Гётэ ў Мінску
90,- € - для тых, хто не наведвае курсы Інстытута імя Гётэ ў Мінску
 

Тэрміны Месца
30.11.2016 Інстытут імя Гётэ ў Мінску
22.03.2017 Інстытут імя Гётэ ў Мінску
14.06.2017 Інстытут імя Гётэ ў Мінску

Перайсці да анлайн-запісу на экзамены.