Далейшая інфармацыя

Назад да Goethe-Zertifikat A2

Зусім не цяжка: часткі экзамену

Экзамен Goethe-Zertifikat A2 складаецца з экзаменацыйных модуляў: «Чытанне», «Аўдзіраванне», «Пісьмо» і «Маўленне».
Экзамен праводзіцца і здаецца ва ўсім свеце паводле адзіных стандартаў..
 

Чытанне

Вы чытаеце кароткія газетныя паведамленні, электронныя лісты, паведамленні на інфармацыйных табло і выконваеце заданні да іх.

Працягласць: прыкл 30 хвілін

Пісьмо

Вы пішаце паведамленні асабістага характару.

Працягласць: прыкл 30 хвілін

Аўдзіраванне

Вы праслухоўваеце будзённыя размовы, інтэрв’ю па радыё, тэлефонныя паведамленні і абвесткі па гучнай сувязі ў грамадскіх месцах, выконваеце заданні да іх.

Працягласць: прыкл 30 хвілін

Маўленне

Вы задаеце пытанні, адказваеце на пытанні пра сябе, распавядаеце штосьці пра сваё жыццё і дамаўляецеся, плануеце сумеснае мерапрыемства са сваім партнёрам.

Працягласць: 15 хвілін

Перадумовы

Goethe-Zertifikat A2 - Гэта экзамен па нямецкай мове для дарослых.

Экзамены Інстытута імя Гётэ разлічаны на ўсіх жадаючых пацвердзіць свае веды нямецкай мовы незалежна ад дасягнення мінімальнага ўзросту і наяўнасці грамадзянства Германіі.
  • Рэкамендаваны ўзрост удзельнікаў экзамена Goethe-Zertifikat A2 – 16 гадоў.
  • Экзамен Goethe-Zertifikat A2 пацвярджае пачатковыя веды мовы на ўзроўні А2 паводле шасціўзроўневай шкалы «Агульнаеўрапейскіх кампетэнцый валодання замежнай мовай» (GER).
  • Для дасягнення гэтага ўзроўню спатрэбіцца, у залежнасці ад папярэдніх ведаў і ўмоваў навучання, ад 200 да 350 акад. гадзін па 45 хвілін.