Часта задаваныя пытанні

У гэтым раздзеле мы даём адказы на агульныя і часта задаваныя пытанні аб экзаменах Інстытута імя Гётэ.

Калі ў Вас яшчэ ёсць пытанні па сертыфікатах Інстытута імя Гётэ ўзроўняў А1–С2, то Вы можаце атрымаць бясплатную інфармацыю падчас размовы наўпрост у адным з нашых экзаменацыйных цэнтраў (Інстытутах імя Гётэ, Цэнтрах Гётэ альбо партнёрскіх арганізацыях).

Экзамены Інстытута імя Гётэ могуць здаваць усе зацікаўленыя асобы незалежна ад таго, ці маюць яны нямецкае грамадзянства. Паводле сваёй канцэпцыі яны прызначаны для пацверджання ведаў нямецкай мовы як замежнай і нямецкай мовы як другой замежнай.

Рэкамендуецца здаваць экзамены па дасягненні пэўнага мінімальнага ўзросту.
Экзаменацыйныя цэнтры імкнуцца па магчымасці індывідуальна падыходзіць да ўдзельнікаў экзаменаў з асаблівымі патрэбамі (напрыклад, да хранічна хворых, асобаў з парушэннямі зроку і слыху). Пра характар гэтых спецыфічных патрэбаў неабходна паведаміць падчас запісу на экзамен і пацвердзіць іх медыцынскай даведкай. Экзаменацыйны цэнтр абавязаны захоўваць у гэтым выпадку таямніцу.

Дакладную інфармацыю Вы можаце атрымаць наўпрост у тым экзаменацыйным цэнтры, дзе хочаце здаваць экзамен.
Каб атрымаць неабходную інфармацыю, звяртайцеся, калі ласка, у абраны Вамі экзаменацыйны цэнтр.
Вы можаце выходзіць з памяшкання на кароткі час (напр., у прыбіральню). Гэты факт фіксуецца ў «Пратаколе аб здачы экзамена».
Для здачы экзамена не трэба сканчаць курсы мовы ці падрыхтоўчыя курсы. Таксама не абавязковая наяўнасць сертыфіката, пацвярджаючага валоданне мовы на адным з ніжэйшых узроўняў.

Разам з тым, мы рэкамендуем прайсці падрыхтоўчыя курсы, якія прапануе экзаменацыйны цэнтр. На курсах Вы авалодаеце неабходнымі моўнымі навыкамі і навыкамі здачы экзамену, якія дапамогуць Вам лёгка здаць яго.

Каб атрымаць неабходную інфармацыю, звяртайцеся, калі ласка, у абраны Вамі экзаменацыйны цэнтр.
Адпаведнасць сертыфікатаў Інстытута імя Гётэ ўзроўняў А1–С2 шкале «Агульнаеўрапейскіх кампетэнцый валодання замежнай мовай» (GER) Вы можаце знайсці тут:
Узроўні экзаменаў і курсаў нямецкай мовы Інстытута імя Гётэ
Агульнаеўрапейскія кампетэнцыі валодання замежнай мовай (GER)
Каб атрымаць неабходную інфармацыю, звяртайцеся, калі ласка, у абраны Вамі экзаменацыйны цэнтр.
Даведкі, якія пацвярджаюць сканчэнне курсаў нямецкай мовы, здачу ўступнага тэсціравання, экзамена і г. д., не разглядаюцца.

Прызнанымі ва ўсім свеце пацверджаннямі адпаведных ведаў нямецкай мовы як замежнай з’яўляюцца сертыфікаты Інстытута імя Гётэ аб паспяхова здадзеных экзаменах ўзроўняў А1–С2, а таксама Малы і Вялікі нямецкія моўныя дыпломы.
Сертыфікаты аб паспяховай здачы экзамена Goethe-Zertifikat C2: Вялікі нямецкі моўны дыплом, сертыфікат аб здачы Цэнтральнага экзамена за вышэйшую ступень, Малы нямецкі моўны дыплом прызнаюцца ў Германіі ў якасці пацверджанняў неабходных ведаў нямецкай мовы для навучання ў ВНУ і вызваляюць ад прадастаўлення пацверджання аб здачы экзаменаў TestDaF-Prüfung альбо DSH.

Каб даведацца пра патрабаванні аб валоданні мовай у абранай Вамі ВНУ альбо па пэўнай спецыяльнасці, звяртайцеся, калі ласка, у саму ВНУ, дзе Вы хацелі б навучацца альбо шукайце інфармацыю па адрасе www.sprachnachweis.de.
На ўсіх экзаменах Інстытута імя Гётэ пры ацэнцы пісьмовых навыкаў абавязковым з’яўляецца выкананне нормаў правапісу, зацверджанага ў жніўні 2006 г. Эталонам з’яўляюцца наступныя слоўнікі: „DUDEN. Die deutsche Rechtschreibung“ (з 24 выдання, 2006 г.) і „WAHRIG. Die deutsche Rechtschreibung“ (з 2006 г.).

Правілы, якія дзейнічаюць сёння, глядзіце ў сеціве:
Duden. Die deutsche Rechtschreibung
Der Duden Produktkatalog
Bertelsmann WAHRIG. Verlagsprogramm
Institut für Deutsche Sprache (IDS)
DUDEN. Sprachberatung
Навучанне – гэта індывідуальны працэс. Колькасць часу, неабходнага Вам для дасягнення пэўнай ступені, залежыць ад розных індывідуальных фактараў: актыўнасці, выдаткаванага часу і выкарыстання дадатковых адукацыйных магчымасцей.

У выпадку, калі Вы ўжо вывучылі адну ці некалькі моў, авалоданне нямецкай будзе ажыццяўляцца хутчэй. Важнае значэнне мае таксама ўдзел у курсах мовы ў краіне Вашага пражывання ці ў Германіі, дзе Вы будзеце мець магчымасць чуць нямецкую мову і гаварыць на ёй не толькі на занатках.

Для навучальнага працэсу мае значэнне і інтэнсіўнасць заняткаў (наведванне інтэнсіўнага ці вечаровага курсу і пад.). Каб атрымаць інфармацыю, звяртайцеся, калі ласка, у абраны Вамі экзаменацыйны цэнтр.
Для падрыхтоўкі да экзаменаў Вы можаце скарыстацца наступнымі матэрыяламі:
  • матэрыяламі для навучання ў рэжыме анлайн;
  • матэрыяламі для спампоўвання;
  • матэрыяламі, якія можна заказаць;
  • Парадкам правядзення экзамена і Палажэннем аб правядзенні экзамена.
Некаторыя матэрыялы Вы можаце атрымаць у бюро курсаў Інстытута імя Гётэ ў краіне Вашага пражывання.
Для падрыхтоўкі да здачы некаторых экзаменаў існуе магчымасць завочнага навучання і навучання ў рэжыме анлайн.
Вывучэнне нямецкай мовы завочна
Экзамен можна здаваць цалкам неабмежаваную колькасць разоў. Дэталі, датычныя паўторнай здачы як усяго экзамена, так і яго асобных частак вызначаныя ў адпаведным «Парадку здачы экзамена».
Сертыфікаты аб здачы экзаменаў Інстытута імя Гётэ ўзроўняў А1 – С2 сапраўдныя на працягу неабмежаванага тэрміну.

Многія ўстановы і працадаўцы патрабуюць, аднак, прадаставіць сертыфікаты, выдадзеныя не пазней як два гады тыму.

Сертыфікаты аб здачы Цэнтральнага экзамена за вышэйшую ступень, Малы і Вялікі нямецкія моўныя дыпломы застаюцца сапраўднымі і пасля ўвядзення новага сертыфіката Goethe-Zertifikats C2: Großes Deutsches Sprachdiplom і тым самым пасля змены экзаменаў на ўзроўні С2 з 01.01.2012.
Копіі сертыфікатаў не выдаюцца.

Калі Вы здавалі экзамен менш чым 10 гадоў таму, то экзаменацыйны цэнтр, у якім Вы здавалі экзамен, можа выдаць Вам даведку аб здачы экзамена за дадатковы кошт.
У выпадку змены прозвішча (напр., у выніку заключэння шлюбу, усынаўлення, разводу і пад.) новы сертыфікат альбо даведка не выдаюцца.

Змена прозвішча можа быць пацверджана адпаведным афіцыйным дакументам (пасведчаннем аб нараджэнні, пасведчаннем аб заключэнні шлюбу і пад.), а таксама заверанай натарыяльна копіяй.

Прозвішча і імя, а таксама іх напісанне ажыццяўляецца падчас запісу на экзамен у адпаведнасці з прад’яўленым пашпартам ці пасведчаннем асобы. Сертыфікат аб здачы экзаменаў афармляецца ў адпаведнасці з гэтымі дадзенымі.
Вы можаце заверыць копію сертыфіката, неабходнага, напр., для навучання ў ВНУ, у афіцыйнай установе (суд, міністэрства, школа, банк і пад.). Працадаўцы патрабуюць, як правіла, дакументы, завераныя ў упаўнаважанай на гэта адвакатскай канторы.
Вы можаце зрабіць афіцыйны пераклад сертыфіката, звярнуўшыся да перакладчыка, які мае дзяржаўную акрэдытацыю, альбо ў бюро перакладаў.