Стандарты якасці

Стандарты якасці Foto: Goethe-Institut/ Sonja Tobias

Якасць. Слова, якое мы ўспрымаем усур’ёз

Патрабаванні да экзаменаў па замежных мовах высокія. Як аўтарытэт Інстытута імя Гётэ, так і яго стандарты якасці разам з шматгадовым досведам выступаюць гарантамі таго, што яны выконваюцца.

Тэставыя заданні распрацоўваюць эксперты, якія маюць досвед выкладання мовы і прыёму экзаменаў. Канчатковае рэдагаванне ажыццяўляецца ў Галоўнай дырэкцыі ў Мюнхене. Экзаменацыйныя матэрыялы праходзяць выпрабаванні на экзаменах перад іх выкарыстаннем, вынікі аналізуюцца з пункту погляду якасці і колькасці. Экзаменуемыя навучаюцца ў межах цэнтралізаваных і дэцэнтралізаваных семінараў.

Аспекты, па якіх Вы можаце пазнаць высокую якасць

Справядлівасць

Экзамены павінны праходзіць чэсна для кожнага: незалежна ад полу, этнічнай прыналежнасці альбо магчымых абмежаванняў па стану здароўя.

Сапраўднасць

Падчас экзамена на веданне мовы ўсё павінны вырашаць моўныя кампетэнцыі, а не здольнасць канцэнтравацца, інтэлект альбо веды аб сусвеце.

Надзейнасць

Дзякуючы працы двух экзаменатараў, якія ацэньваюць экзаменуемых, дасягаецца высокі ўзровень надзейнасці.

Практычнасць

Мы стала працуем над аптымізацыяй нашых экзаменаў: працягласцю тэстаў, выкарыстаннем сучаснай тэхнікі, а таксама агульнымі ўмовамі.

Адзіныя крытэры якасці:

Будучы адным з заснавальнікаў Асацыяцыі тэстэраў ведаў мовы ў Еўропе (ALTE), мы выступаем за распрацоўку і прымяненне стандартаў якасці.
 
Мэты ALTE:
  • уніфікацыя ўзроўняў валодання мовамі з мэтай дасягнення міжнароднага прызнання моўных сертыфікатаў у Еўропе;
  • уніфікацыя крытэраў якасці для ўсіх фазаў стварэння і правядзення экзаменаў, г. зн. для распрацоўкі тэстаў, правядзення экзаменаў, выстаўлення адзнак, сертыфікацыі, аналізу і захавання дадзеных;
  • супрацоўніцтва ў межах сумесных праектаў, а таксама абмен досведам і прадметнымі ведамі.
У 2003 годзе ALTE была прынята ў якасці неўрадавай арганізацыі (НДА) у Раду Еўропы і з таго часу стала кансультуе яе па тэмах вызначэння паспяховасці і сертыфікацыі. У 2006 годзе ALTE атрымала, між іншым, статус арганізацыі-кансультанта Аб’яднаных Нацый.