TestDaF

TestDaF Фатаграфія: Goethe-Institut/Sonja Tobias

Вы хацелі б …

  • навучацца, займацца даследчыцкай дзейнасцю альбо працаваць у Германіі;
  • здаць экзамен па нямецкай мове, які б прызнаваўся ўсімі ВНУ Германіі;
  • прадставіць даследчым установам і працадаўцам сертыфікат, які сведчыць, што вы маеце добрыя веды нямецкай мовы.

TestDaF – экзамен, які пацвярджае, што вы вельмі добра валодаеце нямецкай мовай – на ўзроўні B2–C1 паводле шасціўзроўневай шкалы «Агульнаеўрапейскіх кампетэнцый валодання замежнай мовай».
 
У выпадку, калі вы здасце ўсе чатыры часткі экзамену TestDaF узроўню 4, ваш сертыфікат дасць вам магчымасць атрымаць допуск да навучання па амаль усіх спецыяльнасцях і навучальных праграмах у ВНУ Германіі.
Сертыфікат TestDaF з’яўляецца міжнародна прызнаным дакументам, які пацвярджае наяўнасць належных ведаў нямецкай мовы для ўдзелу ў навуковых праектах і працы ў ВНУ.

Прадстаўлены ва ўсім свеце

Вы можаце здаць экзамен TestDaF у экзаменацыйных цэнтрах, якія маюць ліцэнзіі. На сённяшні дзень існуе каля 450 экзаменацыйных цэнтраў, дзе можна здаць экзамен TestDaF. Тут вы знойдзеце адрасы экзаменацыйных цэнтраў у Германіі і іншых краінах свету:

Экзаменацыйныя цэнтры ў Германіі
Экзаменацыйныя цэнтры ў іншых краінаў свету

Перадумовы

  • Экзамен TestDaF пацвярджае наяўнасць ведаў нямецкай мовы на 4–5-м узроўнях (B2–C1) «Агульнаеўрапейскіх кампетэнцый валодання замежнай мовай». Перадумовай для здачы экзамену з’яўляюцца веды на ўзроўні як мінімум B2.
  • Перад тым, як запісацца на экзамен, неабходна наведаць 700–1 000 акад. гадзін заняткаў нямецкай мовай (па 45 хв.). Для таго каб запісацца на экзамен, падаваць дакумент, які пацвярджае веды нямецкай мовы, не трэба.
Неадкладна запісвайцеся на TestDaF!

Калі вы валодаеце нямецкай мовай на дастатковым узроўні, запісвайцеся на здачу экзамену TestDaF. Рэкамендуем вам загадзя азнаёміцца са зместам экзамену TestDaF. Лепш за ўсё зрабіць гэта на падрыхтоўчых курсах Інстытута імя Гётэ, экзаменацыйнага цэнтра альбо скончыць падрыхтоўчы анлайн-курс Інстытута імя Гётэ. На гэтых курсах вы пазнаёміцеся з фарматам і этапамі правядзення экзамену.

Экзамен TestDaF можна здаць ва ўсіх краінах свету. Ён праводзіцца ў спецыяльна вызначаныя тэрміны шэсць разоў на год. Запісвайцеся на экзамен па адрасе www.testdaf.de. У Кітайскай Народнай Рэспубліцы існуюць адмысловыя тэрміны здачы экзамену. Запіс ажыццяўляе Міжнародны дэпартамент па пытаннях правядзення экзаменаў у сферы адукацыі (National Education Examination Authority).

Удзельнікам экзамену з абмежаванымі магчымасцямі неабходна своечасова праінфармаваць экзаменацыйны цэнтр, які яны абралі, і падаць адпаведнае пасведчанне. Парадак правядзення экзамену будзе адаптаваны да магчымасцяў удзельніка.