Далейшая інфармацыя

Назад да TestDaF

Крок за крокам: часткі экзамену

Экзамен TestDaF з’яўляецца стандартызаваным, распрацаваным цэнтралізавана, выстаўленне адзнак таксама цэнтралізаванае. Ён складаецца з чатырох частак. Вашы веды выпрабоўваюцца асобна: ацэньваюцца навыкі чытання, аўдзіравання, пісьма і маўлення. Вынікі фіксуюцца ў форме трох узроўняў TestDaF: 3, 4 і 5.
 

Чытанне

  • Вы чытаеце такія кароткія тэксты з штодзённага жыцця ВНУ, як спісы лекцый, календары імпрэзаў, брашуры і пад. ды вырашаеце, які тэкст падыходзіць да Вашага задання.
  • Вы чытаеце тэкст з перыядычнага выдання (450–550 слоў) на навуковую альбо грамадска-палітычную тэму і даеце адказы на пытанні – прапануецца некалькі адказаў на выбар.
  • Вы апрацоўваеце навуковы тэкст (прыкл. 550-650 слоў) з галіновай альбо ўніверсітэцкай газеты і вырашаеце, ці адпавядаюць яму прапанаваныя выказванні, ці яны ўвогуле не тычацца яго.
Працягласць: 60 хвілін

Аўдзіраванне

  • Вы праслухоўваеце кароткі дыялог з штодзённага жыцця ВНУ, напрыклад, размову паміж студэнтамі, і адначасова робіце запісы па пытаннях.
  • Вы праслухоўваеце інтэрв’ю альбо дыскусію па тэмах, якія тычацца вучобы, альбо па навуковых тэмах і адначасова вырашаеце, ці выказванні па тэксце для праслухоўвання правільныя альбо не.
  • Вы праслухоўваеце даклад альбо інтэрв’ю эксперта і даеце кароткія адказы на асноўныя пытанні тэкста.
Працягласць: прыкл. 40 хвілін

Пісьмо

  • Вы атрымліваеце тэму і на аснове пытанняў і статыстычных дадзеных пішаце звязны і структураваны тэкст.
  • Вам трэба выказаць сваё меркаванне па гэтай тэме і прывесці свае аргументы.
Працягласць: 60 хвілін

Маўленне (з выкарыстаннем камп’ютару)

  • Вы выконваеце сем заданняў, якія пераносяць Вас у розныя камунікатыўныя сітуацыі ў нямецкіх ВНУ.
  • Вам трэба здабыць інфармацыю, апісаць графічныя выявы і падсумаваць іх змест. Вам трэба выказаць сваё меркаванне і абгрунтаваць яго, выказаць пазіцыю, даць параду, узважыць альтэрнатывы і стварыць гіпотэзы.
Працягласць: прыкл. 35 хвілін

Перадумовы

Паспяхова здадзены экзамен TestDaF дае права на навучанне ў ВНУ Германіі. Ён прапануецца студэнтам і тым, хто хацеў бы імі стаць. Сертыфікат аб здачы экзамена пацвярджае неабходныя веды нямецкай мовы для ўдзелу ў навуковых праектах і працы ў ВНУ.
  • Веды мовы, як мінімум, на ўзроўні В2.
  • Ад 700 да 1.000 акадэмічных гадзін заняткаў нямецкай мовы (па 45 хв.); бяруцца пад увагу папярэднія веды і перадумовы для навучання (пацверджанне не патрабуецца).

Выстаўленне адзнак

Падчас здачы модуляў экзамену «Чытанне» і «Аўдзіраванне» за кожнае правільна выкананае заданне (напрыклад, выбар з некалькіх адказаў альбо выбар «правільна/няправільна») Вы атрымліваеце адзін бал. Вырашальным у ацэнцы Вашага ўзроўню з’яўляецца лік правільна вырашаных заданняў. Абедзве часткі экзамена «Пісьмо» і «Маўленне» ацэнваюцца спецыяльна падрыхтаванымі і дасведчанымі экзаменатарамі. Выстаўленне адзнак і вызначэнне ўзроўню адбываецца паводле каталогу крытэраў. Дакладную інфармацыю глядзіце па адрасе www.testdaf.de. Пераздаваць экзамен можна неабмежаваную колькасць разоў.

Неадкладна запісвайцеся на TestDaF!

Калі вы валодаеце нямецкай мовай на дастатковым узроўні, запісвайцеся на здачу экзамену TestDaF. Рэкамендуем вам загадзя азнаёміцца са зместам экзамену TestDaF. Лепш за ўсё зрабіць гэта на падрыхтоўчых курсах Інстытута імя Гётэ, экзаменацыйнага цэнтра альбо скончыць падрыхтоўчы анлайн-курс Інстытута імя Гётэ. На гэтых курсах вы пазнаёміцеся з фарматам і этапамі правядзення экзамену.

Экзамен TestDaF можна здаць ва ўсіх краінах свету. Ён праводзіцца ў спецыяльна вызначаныя тэрміны шэсць разоў на год. Запісвайцеся на экзамен па адрасе www.testdaf.de. У Кітайскай Народнай Рэспубліцы існуюць адмысловыя тэрміны здачы экзамену. Запіс ажыццяўляе Міжнародны дэпартамент па пытаннях правядзення экзаменаў у сферы адукацыі (National Education Examination Authority).

Удзельнікам экзамену з абмежаванымі магчымасцямі неабходна своечасова праінфармаваць экзаменацыйны цэнтр, які яны абралі, і падаць адпаведнае пасведчанне. Парадак правядзення экзамену будзе адаптаваны да магчымасцяў удзельніка.