Вышэйшая адукацыя ў Германіі

Вышэйшая адукацыя ў Германіі Фатаграфія: Goethe-Institut/Bernhard Ludewig

Ці ведаеце Вы, што толькі недзе сто гадоў таму палова ўсіх студэнтаў, якія мелі намер атрымаць вышэйшую адукацыю, вучылася ва ўніверсітэтах Германіі? З таго часу Германія стала прывабнай краінай для ўсіх, хто хацеў бы атрымаць якасную адукацыю.

Ёсць добрыя падставы для таго, каб вучыцца менавіта ў Германіі:

  • Першы нямецкі ўніверсітэт быў утвораны яшчэ ў 1386 годзе ў Гайдэльбергу. Сёння больш за 300 нямецкіх вышэйшых навучальных устаноў прапануюць першакласную адукацыю.
  • Нямецкая мова - самая распаўсюджаная ў Еўропе. Больш за 100 мільёнаў еўрапейцаў лічаць нямецкую мову роднай. Актыўная роля Германіі ў свеце і лідэрскія пазіцыі нямецкай эканомікі робяць нямецкую мову ўсё больш значнай на сусветным рынку.
  • Праграмы падтрымкі студэнтаў дазваляюць знізіць выдаткі на пражыццё ў Германіі
  • Намер цікава правесці вольны час не абмяжоўваецца магчымасцямі адной навучальнай установы. Студэнты займаюцца спортам, удзельнічаюць у культурным жыцці і праектах для моладзі.

Міжнародны дыплом

Цэлы шэраг нямецкіх вышэйшых навучальных устаноў прапануе навучанне, якое прадугледжвае атрыманне міжнароднага дыплома. У аснове ляжыць агульнапрынятая сістэма вышэйшай адукацыі: Undergraduate, Graduate und Postgraduate-Courses (бакалаўр, магістр, паслядыпломная адукацыя). Адукацыя адпавядае высокім акадэмічным стандартам, вызначаецца добрай арганізацыяй, ажыццяўляецца на англійскай мове і суправаджаецца курсам нямецкай мовы.

Германская служба акадэмічных абменаў (DAAD)

Інфармацыйны цэнтр Германскай службы акадэмічных абменаў у Беларусі можа адказаць на Вашы пытанні. Галоўнай мэтай дзейнасці DAAD з’яўляецца выдача стыпендый для студэнтаў вышэйшых навучальных устаноў Беларусі. Акрамя таго можна атрымаць інфармацыю аб магчымасцях навучання альбо ажыццяўлення даследчай дзейнасці ў Германіі. Падрабязнае апісанне праграм Вы знойдзеце ў інфармацыйных праспектах DAAD. Вас будуць заўсёды рады бачыць у Інфармацыйным цэнтры DAAD. Арыентуйцеся, калі ласка, на распарадак працы цэнтра.