Кансультацыі і паслугі

Кансультацыі і паслугі Фатаграфія: Goethe-Institut/Sonja Tobias

Аддзел супрацоўніцтва ў галіне адукацыі і нямецкай мовы аказвае кансультацыйную і інфармацыйную падтрымку настаўнікам, школам і іншым ўстановам адукацыі рэспублікі па пытаннях выкладання нямецкай мовы:

  • прадастаўляе інфармацыю аб актуальных мерапрыемствах павышэння кваліфікацыі (кароткатэрміновыя і доўгатэрміновыя праграмы)
  • прадастаўляе матэрыялы дзеля папулярызацыі нямецкай мовы ў Беларусі
  • знаёміць з актуальнай вучэбнай літаратурай

Кансультант па нямецкай мове

Кансультант па нямецкай мове як замежнай Інстытута імя Гётэ адказвае за пытанні супрацоўніцтва ў галіне адукацыі і нямецкай мовы са школамі.

Галоўная ўвага надаецца садзейнічанню ў выкладанні нямецкай мовы ў школах Беларусі і паляпшэнню якасці сістэмы павышэння кваліфікацыі настаўнікаў. У супрацоўніцтве з Міністэрствам адукацыі праводзяцца конкурсы для вучняў і семінары па павышэнню кваліфікацыі праз беларускія ўстановы павышэння кваліфікацыі. Пры гэтым выкарыстоўваецца перш за ўсё патэнцыял мультыплікатараў, якія былі падрыхтаваны ў 2001-2003 гг. у рамках асобнага праекта.

Кансультант па нямецкай мове курыруе стыпендыяльную праграму Службы педагагічных абменаў (PAD) у Беларусі.

Бібліятэка для выкладчыкаў

Бібліятэка для выкладчыкаў і асоб, якія вывучаюць нямецкую мову, інтэгрыравана ў агульную бібліятэку. Выкладчыкі нямецкай мовы і асобы, якія вывучаюць нямецкую мову, могуць карыстацца фондамі бібліятэкі.

Бібліятэка вучэбнай літаратуры прызначана у першую чагу для выкладання і вывучэння нямецкай мовы. Бібліятэка мае падборку ўсіх актуальных падручнікаў нямецкай мовы, метадычнай літаратуры, відэа-матэрыялаў і DVD па краіназнаўству і для вучэбных мэтаў; мультымедыйных матэрыялаў; матэрыялаў, якія былі распрацаваны Інстытутам імя Гётэ, як, напрыклад, шматлікія публікацыі, якія выкарыстаўваюцца ў рамках завочнага курса па методыцы і дыдыктыцы выкладання нямецкай мовы як замежнай ("Планаванне заняткаў па нямецкай мове" і іншыя).

Наведвальнікі бібліятэкі могуць карыстацца пяццю кампутарамі і маюць доступ у інтэрнэт да інфармацыі, якая датычыцца Германіі. Усе наведвальнікі бібліятэкі могуць да 1 гадзіны бясплатна карыстацца інтэрнэтам.

У бібліятэцы абсталяваны тры медыйныя станцыі для прагляду нямецкіх відэа-матэрыялаў, а таксама два DVD-апарата для знаёмства з інфармацыяй на DVD.

Вы можаце атрымаць прафесійную кансультацыю выкладчыкаў Інстытута імя Гётэ. Але спачатку мы прасілі бы Вас узгадніць тэрмін сустрэчы.