Стыпендыі DAG

Семінар (ілюстратыўнае фота) Foto (Ausschnitt): Pressmaster © Colourbox

Стыпендыі Нямецкага замежнага таварыства для настаўнікаў нямецкай мовы на 2019 г.

Нямецкае замежнае таварыства ў Любеку (Deutsche Auslandsgesellschaft Lübeck – DAG, НЗТ) аб’яўляе конкурс на атрыманне стыпендый, прызначаных для павышэння кваліфікацыі настаўнікаў нямецкай мовы з Беларусі. Прыём заявак і іх апрацоўку ажыццяўляе Інстытут імя Гётэ ў Мінску.
 
У 2019 годзе ў межах стыпендыяльнай праграмы НЗТ адбудуцца наступныя курсы: «Германія і немцы» (чэрвень 2019 г.), «Сучаснае краіназнаўства» (інтэнсіўны курс, курсы з мая па снежань 2019 г.) і  «Краіназнаўства наўпрост» (тэрміны курсаў па дамоўленасці).
 
Вы не можаце падаваць заяўку ў выпадку, калі цягам трох апошніх гадоў Вы атрымлівалі стыпендыю на ўдзел у семінары ў Германіі альбо былі стыпендыятам Нямецкага замежнага таварыства раней. Стыпендыі таксама не могуць быць прадастаўлены асобам, якія працуюць у якасці настаўнікаў на працягу двух гадоў пасля атрымання дыплому.
 
Дэталёвую інфармацыю аб тэрмінах семінараў і памеры стыпендый Вы знойдзеце ў тэксце абвяшчэння конкурсу.
 
Для падачы заяўкі карыстайцеся, калі ласка, фармулярам, які размешчаны ніжэй. Запоўнены фармуляр дашліце на пазначаны ў ім адрас электроннай пошты да 19 лютага 2019 года. Вы будзеце паінфармаваныя аб выніках конкурсу да канца сакавіка 2019 года.
 
З пытаннямі па стыпендыяльнай праграме НЗТ і афармленню заявак звяртайцеся, калі ласка, на наш адрас электроннай пошты:
 
Nelly.Golenischtschewa-Kutusowa@goethe.de