Стыпендыі для выкладчыкаў нямецкай мовы

Семінар (ілюстрацыйнае фота) Фота: Dean Drobot © Colourbox

Вы хацелі б прыняць удзел у семінары павышэння кваліфікацыі ў Германіі? Удасканаліць свае веды ў галіне мовы, методыкі і краіназнаўства, а таксама пазнаёміцца з Германіяй і ейнай культурай? У такім разе Вы можаце падаць дакументы на атрыманне стыпендыі для павышэння кваліфікацыі ў Германіі ў 2020 г. У дадзеным артыкуле Вы знойдзеце патрэбную інфармацыю аб тым, як падаць заяўку.

Вы можаце падаць заяўку на стыпендыю, калі Вы:
 

  • з'яўляецеся настаўнікам нямецкай мовы альбо рыхтуеце будучых настаўнікаў нямецкай мовы, альбо займаецеся іх перападрыхтоўкай;
  • у бліжэйшыя некалькі гадоў будзеце працаваць настаўнікам нямецкай мовы альбо рыхтаваць настаўнікаў нямецкай мовы, альбо займацца іх перападрыхтоўкай;
  • гатовы перадаваць здабытыя на семінары веды калегам у Вашай навучальнай установе;
  • стала ўдзельнічаеце ў адукацыйных праграмах Інстытута імя Гётэ ў Беларусі, а таксама ў падрыхтоўчых ці паслякантактных семінарах, калі яны прапануюцца Інстытутам імя Гётэ;
  • належыце да мэтавай групы абранага семінара;
  • гатовы ўдзельнічаць у семінары ўключна з яго рамкавай культурнай праграмай;
  • маеце добрыя веды нямецкай мовы, г. зн. у стане ўдзельнічаць у гутарках і дыскусіях на нямецкай мове.

Стыпендыя ўключае ў сябе наступнае:
 
  • кошт заняткаў, а таксама кошт прадугледжаных праграмай экскурсій і наведванняў культурных мерапрыемстваў;
  • кошт размяшчэння (у аднамесных ці двухмесных пакоях, уключаючы сняданак) на ўвесь час правядзення семінара;
  • кошт абедаў у дні правядзення семінара (акрамя суботаў, нядзеляў і святочных дзён);
  • медыцынскую страхоўку, страхаванне ад няшчасных выпадкаў і адказнасці на час правядзення семінара, уключаючы пазначаныя ў запрашэнні дні прыезду і ад’езду, а таксама кошт транспарціроўкі на радзіму ў выпадку хваробы;
  • выплату на іншыя выдаткі ў памеры 75 еўра за тыдзень, калі не будзе зменена форма размяшчэння (размяшчэнне і сняданак: 75 еўра за тыдзень, паўпансіён: 50 еўра за тыдзень, поўны пансіён: 25 еўра за тыдзень);
  • паўшальную выплату на праезд да месца правядзення семінара ў Германіі і назад.

Спіс прапануемых семінараў Вы знойдзеце па наступным адрасе ў Інтэрнеце:

www.goethe.de/fortbildungen

Парадак падачы заяўкі:
 
  • Захавайце размешчаны ніжэй фармуляр заяўкі на Вашым камп'ютары.
  • Поўнасцю запоўніце фармуляр і абярыце семінар, які належыць да аднаго з наступных тыпаў: L, альбо MDS/ MDP/ MDSE/ MDE.
  • Пазначце ў фармуляры Ваш сапраўдны паштовы адрас і адрас электроннай пошты.
  • Зноўку захавайце фармуляр і назавіце яго адпаведна ўзору Belarus_Name_Vorname.pdf (усё лацінскімі літарамі; калі ў Вас падвойнае імя, то пазначце яго асноўную частку).
  • Дашліце запоўнены фармуляр на наступны адрас:

stipendien@minsk.goethe.org

Падчас запаўнення фармуляра (pdf-файл) выкарыстоўвайце праграму Acrobat Reader 7 альбо яе пазнейшыя версіі. Калі неабходна, спампуйце актуальную версію дадзенай праграмы з Інтэрнэту.

Разам з фармулярам заяўкі дашліце нам, калі ласка, матывацыйны ліст (файл з тэкстам памерам каля адной друкаванай старонкі з апісаннем Вашай дзейнасці ў якасці выкладчыка нямецкай мовы  і абгрунтаваннем выбару семінару).
 

Апошні тэрмін падачы дакументаў: 15.10.2019.

Звярніце, калі ласка, увагу на тое, што фармуляры, не запоўненыя поўнасцю і няправільна названыя, не будуць разглядацца.


Асобы, якія падалі заяўкі, будуць паінфармаваны аб тым, ці былі яны адабраны ў якасці кандыдатаў на атрыманне стыпендыі, да канца снежня 2019 года. Паведамленне аб канчатковым запісе на семінар і дакумент, які пацвярджае запіс на яго, будуць дасланы кандыдатам на атрыманне стыпендыі да канца сакавіка 2020 года па электроннай пошце.

Стыпендыяты Інстытута імя Гётэ ў Мінску атрымліваюць шэнгенскую візу без аплаты консульскага збора.

Даведкі і пытанні па стыпендыяльнай праграме:

Нэлі Галянішчава-Кутузава

тэл.: +375 17 237 71 19, 237 71 26

Мы будзем рады Вашым заяўкам!