Павышэнне кваліфікацыі ў Беларусі

Fortbildung (Symbolfoto) Foto: © Colourbox

Інстытут імя Гётэ ў Мінску прапануе шматдзённыя семінары павышэння кваліфікацыі па тэматыцы, звязанай з выкладаннем нямецкай мовы ў сярэдняй або вышэйшай школе: методыка і дыдактыка выкладання нямецкай мовы, краіназнаўства, літаратура, нямецкая мова для прафесіі, нямецкая мова для спецыяльных мэтаў і інш.

Удзел у працы семінараў па папярэдняй заяўцы.

Кансультантка па нямецкай мове для школ

У супрацоўніцтве з абласнымі інстытутамі павышэння кваліфікацыі на працягу года праводзяцца семінары для беларускіх настаўнікаў нямецкай мовы. У якасці кіраўнікоў гэтых семінараў выступаюць беларускія мультыплікатары, арганізацыйную і кансультацыйную падтрымку аказвае кансультантка па нямецкай мове Інстытута імя Гётэ ў Мінску. Два разы на год ладзяцца семінары па павышэнню кваліфікацыі для мультыплікатараў. Па запрашэнню мясцовых устаноў адукацыі мультыплікатары прапануюць аднадзённыя альбо шматдзённыя семінары павышэння кваліфікацыі.

Калі Вам патрэбна інфармацыя аб выкладанні нямецкай мовы ў школах Рэспублікі Беларусь, звяртайцеся, калі ласка, да нашай кансультанткі па нямецкай мове:

спадарыні Тані Бальдрайх
fb@minsk.goethe.org