Вучымся навучаць нямецкай мове

Deutsch lehren lernen © Goethe-Institut

Што такое DLL?

DLL – гэта новая праграма Інстытута імя Гётэ, мэтай якой ёсць павышэнне кваліфікацыі настаўнікаў і выкладчыкаў нямецкай мовы. Яна была распрацавана на базе апошніх навуковых даследаванняў у галіне нямецкай мовы як замежнай і ўключае ў сябе інавацыйны падыход да павышэння кваліфікацыі – даследаванне праз дзейнасць. Праграма DLL арыентуецца на патрабаванні да педагагічнай падрыхтоўкі настаўнікаў і адпавядае міжнародным стандартам якасці павышэння іх кваліфікацыі.

Вучымся навучаць нямецкай мове Belarus

DLL быў распрацаваны для настаўнікаў і выкладчыкаў нямецкай мовы, якія маюць скончаную вышэйшую адукацыю, працуюць у пачатковай і сярэдняй школе, а таксама ў сістэме вышэйшай адукацыі і маюць практычны досвед выкладання нямецкай.
Гэта выдатная магчымасць актуалізаваць атрыманыя ў рамках вышэйшай адукацыі веды па выкладанні і вывучэнні замежных моў і развіць свае ўменні і навыкі выкладання.

Вам прапануюцца на выбар дзве мадэлі, з якіх Вы выбіраеце тую, якая найбольш падыходзіць да Вашых прафесійных патрэбаў:
  1. дадатковая кваліфікацыя з атрыманнем дыплома аб вышэйшай адукацыі міжнароднага ўзору;
  2. павышэнне кваліфікацыі з атрыманнем пасведчання Інстытута імя Гётэ аб удзеле ў праграме.
DLL-праграма дадатковай кваліфікацыі

1,5-гадовая праграма дадатковай кваліфікацыі DLL, якая рэалізуецца ў супрацоўніцтве з Йенскім універсітэтам імя Фрыдрыха Шылера і пры ўмове паспяховага выканання ўсіх складнікаў завяршаецца атрыманнем сертыфіката аб вышэйшай адукацыі. Праграма складаецца з 6 модуляў, разлічанах на 840 акад. гадзін. Кожны модуль складаецца з вочных семінараў і самастойнай працы на анлайнавай вучэбнай платформе Інстытута імя Гётэ. За кожны модуль налічваюцца балы ECTS (як за навучанне ў бакалаўрыяце альбо магістратуры) – усяго 28 ECTS.

NB: Гэтая мадэль падыходзіць, перш за ўсё, тым выкладчыкам нямецкай мовы, якія імкнуцца да атрымання дыплома міжнароднага ўзору. Вам неабходна запісацца на курс DLL ва ўніверсітэце альбо бліжэйшай установе павышэння кваліфікацыі выкладчыкаў у Вашым рэгіёне.

DLL-курс павышэння кваліфікацыі

3-месячныя курсы павышэння кваліфікацыі DLL у анлайнавым фармаце, кожны з якіх прапануе пэўную актуальную тэму па методыцы выкладання нямецкай мовы, разлічаны на 144 акад. гадзіны і завяршаецца атрыманнем пасведчання аб заканчэнні, якое выдае Інстытут імя Гётэ і якое ёсць пацвярджэннем аб удзеле ў курсе. Вы працуеце разам з іншымі ўдзельнікамі курса на вучэбнай платформе Інстытута імя Гётэ і самі выбіраеце тэму сваго курса.

NB: Гэтая мадэль падыходзіць, у першую чаргу, тым выкладчыкам, якія хацелі б прайсці кароткатэрміновы курс павышэння кваліфікацыі і праз вялікію геаграфічную адлегласць не могуць браць удзел у вочных семінарах. Падаць заяўку на абраны Вамі модуль можна ў Інстытуце імя Гётэ ў Маскве.
DLL дае магчымасць выконваць заданні па сістэматызаваным назіранні і аналізе выкладання дзякуючы відэазапісам урокаў нямецкай мовы з краін трох кантынентаў.

Гэтыя відэазапісы ёсць кропкай адліку, ад якой пачынаецца разуменне працэсу выкладання і магчымасць павысіць уласны прафесіяналізм праз крытычны аналіз педагагічных і дыдактычных канцэпцый. Кожная тэма заканчваецца арыентаваным на практычнае выкладанне праектам, у якім кожны ўдзельнік аналізуе ўрок па індывідуальна вызначаных аспектах.
Праграма DLL прапануе наступныя шэсць асноўных тэм для Вашай дадатковай кваліфікацыі альбо для павышэння кваліфікацыі:

Mодуль 1: Прафесійныя кампетэнцыі выкладчыка і структура ўрока
Mодуль 2: Як вывучаюць нямецкую мову?
Mодуль 3: Нямецкая мова як замежная
Mодуль 4: Заданні, практыкаванні і формы ўзаемадзеяння
Mодуль 5: Вучэбныя матэрыялы, вучэбныя літаратура і мультымедыйныя сродкі
Mодуль 6: Патрабаванні вучэбнай праграмы і планаванне ўрока.

Апроч гэтага, у праграме DLL запланаваны наступныя дадатковыя тэмы па методыцы выкладання нямецкай мовы як замежнай, па якіх Вы пазней атрымаеце магчымасць мэтанакіравана ўзбагаціць і паглыбіць Вашы веды і ўменні:

Mодуль 7: Тэставанне, кантроль, выніковы аналіз
Mодуль 8: Ранняе навучанне нямецкай мове
Mодуль 9: Змяшанае навучанне замежным мовам
Mодуль 10: Нямецкая мова для падлеткаў

Праектны трэйлер