Зялёны дыплом

Заняткі нямецкай мовы Фота: © Goethe-Institut/Bernhard Ludewig

Інстытут імя Гётэ ў Беларусі прапаноўвае высока матываваным настаўнікам нямецкай мовы як замежнай двухгадовую адукацыйную праграму, якая кваліфікуе да працы на курсах нямецкай мовы ў Інстытутах Гётэ («Зялёны дыплом»).

Падчас навучання вы пазнаёміцеся ў тэорыі і на практыцы з найноўшымі методыкамі выкладання нямецкай мовы як замежнай. Навучанне праходзіць індывідуальна і ў групе праз навучальную платформу. Вы наведваеце і аналізуеце заняткі дасведчаных выкладчыкаў Інстытута імя Гётэ. Вы плануеце, праводзіце і аналізуеце свае заняткі пад кіраўніцтвам вопытнага выкладчыка. Паглыбіць свае веды і кампетэнцыі вы зможаце на семінарах з міжнародным складам удзельнікаў ў Мінску і Германіі.
 
Паспяхова скончыўшы курс, вы атрымаеце сертыфікат «Зялёны дыплом» Інстытута Гётэ, які прызнаецца ўсімі Інстытутамі Гётэ за мяжой як дакумент, што пацвярджае кваліфікацыю выкладчыка нямецкай мовы як замежнай.

Прафесійная падрыхтоўка доўжыцца 24 месяцы, ад чэрвеня 2019 да траўня 2021 года. У гэты час вы павінны знаходзіцца на месцы праходжання падрыхтоўкі.
 
Курс прафесійнай падрыхтоўкі складаецца з чатырох частак:
  • Самастойнае навучанне пад анлайнавым кіраўніцтвам выкладчыка-т'ютара па пяці модулях праграмы «Вучымся навучаць нямецкай мове» (6/2019–3/2021) 
  • Паралельна да гэтага – наведванне заняткаў нямецкай мовы выкладчыка-метадыста і самастойнае правядзенне заняткаў на курсах у Інстытуце Гётэ ў Мінску.
  • Метадычны семінар ў Інстытуце імя Гётэ ў Мінску
  • Семінар па краіназнаўству ў Германіі (лета 2020)
Для паспяховага завяршэння навучальнай праграмы і атрымання дыплома неабходна:
  • самастойна падрыхтаваць і паспяхова правесці два адкрытыя заняткі
  • паспяхова напісаць заключныя тэсты па шасці модулях «Вучымся навучаць нямецкай мове» (DLL) Інстытута Гётэ
  • актыўна ўдзельнічаць у міжнародных семінарах і падрыхтоўчых да іх анлайн-фазах.
  • здаць выніковы тэст па шасці DLL-модулях
  • актыўна ўдзельнічаць у пяці анлайнавых метадычных семінарах і рэалізаваць практычна-даследчыя праекты, а таксама праекты па краіназнаўстве і міжкультурнай камунікацыі
  • атрымаць сертыфікат Інстытута імя Гётэ, які пацвярждае валоданне нямецкай мовай на ўзроўні С2 (падчас навучання альбо не пазней чым цягам 12 месяцаў пасля яго заканчэння);
  • атрымаць сертыфікаты экзаменатара на права прымаць экзамены Інстытута Гётэ за ўзроўні A1, A2 і B1 (падчас навучання альбо цягам 18 месяцаў пасля яго заканчэння)
Удзел у адукацыйным курсе для вас бясплатны. Час, інвеставаны ў адукацыйны курс, не аплочваецца.
 
Інстытут Гётэ ўкладае у кожнага ўдзельніка  двухгадовай прафесійнай падрыхтоўкі каля 5.000 еўра. Таму перадумовай удзелу з’яўляецца ваша гатоўнасць быць у распараджэнні Інстытута Гётэ ў якасці выкладчыка нямецкай мовы як мінімум два гады пасля заканчэння прафесійнай падрыхтоўкі. Перад пачаткам адукацыйнага курса вы падпісваеце адпаведнае пагадненне-абавязальніцтва.
 
У выпадку адсутнасці чаканых вынікаў альбо выкананне патрабаванняў з парушэннем вызначаных тэрмінаў Інстытут Гётэ пакідае за сабой права датэрмінова скасаваць пагадненне аб прахаджэнні прафесінай падрыхтоўкі.
 
Падчас прафесійнай падрыхтоўкі ў выпадку паспяховай здачы прамежкавых вынікаў вы праводзіце уласныя адкрытыя ўрокі на курсах як выкладчык, але не маеце права прэтэндаваць на выкладанне на гэтых курсах.
 
Не пазней як праз 12 месяцаў пасля заканчэння прафесійнай падрыхтоўкі ўсе выпускнікі абавязаны паспяхова здаць экзамен Goethe-Zertifikat C2 (Großes Deutsches Sprachdiplom).
Вы можаце падаць заяўку, калі адпавядаеце наступным крытэрыям:
  • з'яўляецеся грамадзянінам Рэспублікі Беларусь альбо маеце пастаянны від на жыхарства ў Рэспубліцы Беларусь
  • выдатна валодаеце нямецкай мовай (як мінімум на ўзроўні C1 «Агульнаеўрапейскіх кампетэнцый валодання замежнай мовай»)
  • маеце завершаную вышэйшую адукацыю па спецыяльнасцях «выкладчык замежнай мовы» альбо «германістыка» з курсам па дыдактыцы і методыцы выкладання замежнай мовы
  • маеце досвед працы выкладчыкам нямецкай мовы як замежнай.
Падаць заяўку на ўдзел у адукацыйнай праграме 2019–2021 гг. Вы можаце да 31 сакавіка 2019 года. Дасылайце вашы дакументы (матывацыйнае пісьмо, падрабязнае рэзюмэ на нямецкай мове з фатаграфіяй) па электроннай пошце ў Інстытут імя Гётэ ў Мінску, спадару Олафу Бальбрынкеру:
 
olaf.bollbrinker@goethe.de