Нямецкая мова з зайчыкам Гансам у дзіцячым садзе

Нямецкая мова з зайчыкам Гансам у дзіцячым садзе


Маленькія дзеці адкрыты на ўсё новае. Яны вучацца гуляючы і з радасцю пазнаюць моўную разнастайнасць нашага свету. А вывучэнне моў даецца ў раннім узросце асабліва лёгка.
 
Найлепшыя вынікі дасягаюцца, калі дзеці аказваюцца ў натуральным моўным асяроддзі - такім жа, як пры засваенні роднай мовы. Танцуючы, спяваючы, робячы вырабы і слухаючы гісторыі, дзеці развіваюць пачуццё мовы і з радасцю вучаць замежную мову ў далейшым жыцці.
 
Пры гэтым гаворка ідзе не столькі аб вывучэнні замежнай мовы, колькі аб радасці ад знаёмства з новымі мовамі і ўсебаковым развіцці дзіцяці. Пры сустрэчы з невядомай мовай у дзяцей раскрываюцца іх эмацыйныя, творчыя, сацыяльныя і пазнавальныя здольнасці.
 
Менавіта гэтай мэце служыць вучэбная праграма “Ранняе вывучэнне замежнай мовы / Нямецкая мова з зайчыкам Гансам у дзіцячым садзе”, якая прызначана для дзяцей ва ўзросце ад 4 да 6 гадоў.
Матывуючая праграма для малых дзяцей «Нямецкая мова з зайчыкам Гансам» складаецца з 30 заняткаў і грунтуецца на выніках найноўшых даследаванняў у галіне ранняга вывучэння замежнай мовы.
  • Маленькі зайчык - пальчаткавая лялька - прыходзіць у дзіцячы сад і гуляе з дзецьмі ў звыклай для іх абстаноўцы. Для малышоў зайчык становіцца сябрам і пачынае асацыявацца ў іх свядомасці з нямецкай мовай.
  • Методыка праграмы «Нямецкая мова з зайчыкам Гансам» улічвае натуральныя патрэбы дзіцяці, прабуджае цікаўнасць і інтарэс да замежнай мовы.
  • Важную ролю пры гэтым адыгрывае разнастайнасць метадалагічных падыходаў. Дзеці адкрываюць для сябе мову пры дапамозе песень, апавяданняў, рыфмаванак, малюнкаў, вырабаў і гульняў. 
Метадалагічныя і дыдактычныя прынцыпы
  • Прамяненне метаду поўнага фізічнага рэагавання (Total Physical Response): як і пры засваенні роднай мовы, асноўная ўвага аддаецца таму, каб дзіця слухала, разумела і атрымлівала радасць.
  • Выкарыстанне элементаў тэатральнай педагогікі: галоўны герой заняткаў зайчык Ганс (пальчаткавая лялька) гуляе з дзецьмі і асцярожна ўводзіць іх у свет нямецкай мовы.
  • Дзейнасны падыход: маўленне заўсёды спалучаецца з іншымі відамі дзейнасці (выраб падзелак, танцы, гульні і г.д.)
    Нагляднасць: малюнкі, плакаты і размалёўкі з'яўляюцца найважнейшымі элементамі гэтай методыкі. Яны дапамагаюць разумець і апавядаць гісторыі.
  • У кожнага дзіцяці індывідуальны тэмп навучання: таму вельмі важна стварыць на занятках свабодную атмасферу і не прымушаць дзіця гаварыць ці паўтараць.
Праграма

Праграма складаецца з 30 заняткаў, з якіх 20 - тэматычныя, 4 заняткі на паўтор і 6 заняткаў, прысвечаных нямецкім святам. Кожны занятак доўжыцца каля 30 хвілін.
 
Тэмы заняткаў блізкія дзіцяці, напрыклад:
  • Мяне завуць ...
  • Мой дом
  • Мне падабаецца ...
  • Мае сябры
  • Мае цацкі
  • Маё адзенне
  • Раз, два, тры – вучымся лічыць
  • Колеры
  • Віды спорту
  • Поры года, надвор'е, святы
Што ўмее дзіця пасля 30 заняткаў з зайчыкам Гансам?
 
Вывучэнне нямецкай мовы у раннім ўзросце дазваляе развіць у дзіцяці уласцівыя дадзенаму узросту моўныя здольнасці. Асноўная ўвага ўдзяляецца таму, каб дзіця разумела мову на слых і рэагавала на сказанае. Ва ўзросце 4-6 гадоў абсалютна дастаткова, калі дзеці па просьбе зайчыка размалююць карцінку патрэбным колерам ці выканаюць пэўны танцавальны рух. Нельга прымушаць малых дзяцей гаварыць або паўтараць.
 
Такім чынам, па заканчэнні курса дзеці змогуць:
  • вымаўляць словы і будаваць простыя сказы па знаёмых тэмах;
  • адказваць на словы Зайчыка невербальна - мовай жэстаў і пэўнымі дзеяннямі – ці вербальна пры дапамозе простых слоў;
    спяваць песні і паўтараць рыфмаванкі;
  • разам з групай паставіць сцэнку на нямецкай мове.
У набор матэрыялаў уваходзяць:
  • метадычны дапаможнік для настаўнікаў з падрабязным апісаннем заняткаў
  • больш за 100 каляровых малюнкаў розных памераў
  • 50 рабочых лістоў, нарыхтовак для вырабаў і размалёвак
  • кампакт-дыск з песнямі і іх фанаграмамі для настаўнікаў
  • кампакт-дыск з усімі песнямі для дзяцей
  • пальчаткавая лялька “Зайчык Ганс”
Дадатковыя матэрыялы з зайчыкам Гансам, якія можна спампаваць у Інтэрнэце: