Інфармацыя для настаўнікаў нямецкай мовы

Што патрэбна дзіцяці?

  • Вельмі важна стварыць камфортную вучэбную атмасферу ў дзіцячым садзе. Дзяцей неабходна хваліць, каб яны радаваліся сваім поспехам.
  • У кожнага дзіцяці індывідуальны тэмп навучання, і свае першыя словы на нямецкай мове кожнае дзіця вымавіць ў свой час. Таму вельмі важна не прымушаць дзіця да маўленне. Стамляльныя практыкаванні на паўтарэнне адмоўна ўплываюць на матывацыю дзіцяці.
  • Як і пры засваенні роднай мовы, упор робіцца на ўспрыманне і разуменне мовы на слых, а таксама на тое, каб дзіця атрымлівала радасць ад знаёмства з мовай.
  • Не менш важная для дзіцяці магчымасць пагуляць,парухацца і пагарэзнічаць.
  • Візуальнае ўспрыманне мае вялікае значэнне для дзіцяці: найважнейшымі элементамі методыкі з'яўляюцца карцінкі, плакаты і размалёўкі. Яны служаць апорай пры аповедзе гісторый.
  • У дзіцячым садзе няма адзнак, крытыкі ці строгага выпраўлення памылак.

Анлайн-курс павышэння кваліфікацыі «Нямецкая мова ў дзіцячым садзе»

Дыстанцыйны курс павышэння кваліфікацыі “Нямецкая мова ў дзіцячым садзе” быў запушчаны ў сакавіку 2013 г. як пілотны праект. З восені 2013 г. ён праводзіцца на пастаяннай аснове.
 
Мэтавая аўдыторыя гэтага анлайн-курса - настаўнікі нямецкай мовы, якія маюць досвед працы ў пачатковай школе, любяць працаваць з маленькімі дзецьмі і плануюць у бліжэйшай будучыні працаваць у дзяржаўным ці прыватным дзіцячым садзе.
 
У праграму курса ўваходзіць знаёмства з тэарэтычнымі асновамі ранняга вывучэння замежнай мовы, а таксама мноства практычных заданняў на развіццё навыкаў працы з маленькімі дзецьмі. У цэнтры ўвагі дадзенага курса - канцэпцыя і матэрыялы па праграме Інстытута імя Гётэ «Нямецкая мова з зайчыкам Гансам для дашкольнікаў».

Анлайн-курс павышэння кваліфікацыі «Нямецкая мова ў дзіцячым садзе»

Курс павышэння кваліфікацыі праходзіць на анлайн-платформе Інстытута імя Гётэ , якая носіць назву Moodle. Арганізаваць самастойную працу Вам дапаможа кваліфікаваны т'ютар. Акрамя гэтага, анлайн-платформа прапаноўвае розныя магчымасці камунікацыі (напрыклад, тэматычныя і групавыя форумы), з дапамогай якіх Вы можаце інтэрактыўна навучацца і падтымліваць кантакт з іншымі ўдзельнікамі групы. Група, як правіла, складаецца з 15 чалавек.
Анлайн-курс павышэння кваліфікацыі складаецца з 4 модуляў і разлічаны на 16 тыдняў. На засваенне кожнага модуля адводзіцца 4 тыдні. На праходжанне ўсяго курсу Вам спатрэбіцца 72 гадзіны (4-5 гадзін на тыдзень).
 
Анлайн-курс праводзіцца на нямецкай мове і ўтрымлівае прафесійную лексіку. У сувязі з гэтым ад удзельнікаў курса чакаецца высокі ўзровень валодання нямецкай мовай (B2-C1 паводле «Агульнаеўрапейскіх кампетэнцый валодання замежнай мовай»).
 
Модуль 1: Тэарэтычныя асновы вывучэння замежнай мовы ў раннім узросце (псіхалагічныя асаблівасці ўзросту, метады працы з маленькімі дзецьмі і г.д.)
 
Модуль 2:
Набор матэрыялаў «Нямецкая мова з зайчыка Гансам» - знаёмства з канцэпцыяй, структурай і асаблівасцямі дадзеных матэрыялаў.
 
Модуль 3:
Набор матэрыялаў «Нямецкая мова з зайчыка Гансам» - заданні па методыцы і парады па працы з наборам (выкарыстанне лялькі, метадычныя рэкамендацыі, працоўныя лісты і іншыя матэрыялы).
 
Модуль 4: Набор матэрыялаў «Нямецкая мова з зайчыка Гансам» - падрыхтоўка ўласных заняткаў.
 
Пры паспяховым засваенні курса ўдзельнікі атрымліваюць пасведчанне аб праходжанні курса.