Інфармацыя для бацькоў і дзіцячых садоў

Інфармацыя для бацькоў і дзіцячых садоў

Праграма Інстытута імя Гётэ “Нямецкая мова з зайчыкам Гансам” паспяхова праводзіцца ў Расіі з 2011 і ў Беларусі з 2013 года.
 
З водгукамі кіраўнікоў дзіцячых садкоў, бацькоў, студэнтаў і іншых удзельнікаў праекта Вы можаце азнаёміцца тут:

Відэа «Нямецкая мова з зайчыкам Гансам»
Праграма курса Праграма і метадычныя рэкамендыцыі «Нямецкая мова з зайчыкам Гансам» (пераклад на рускую мову):

Міжнародныя рэкамендацыі па вывучэнні замежных моў у раннім узросце

У 1996 годзе Інстытут імя Гётэ ў супрацоўніцтве з экспертамі з 22 краін распрацаваў “Нюрнбергскія рэкамендацыі па вывучэнні замежных моў у раннім узросце”. У 2010 годзе гэты дакумент быў перавыдадзены і цяпер даступны ў Інтэрнэце:

Нюрнбергскія рэкамендацыі па вывучэнні замежных моў у раннім узросце
Курс «Нямецкая мова з зайчыкам Гансам» можа быць паспяхова ўведзены і ў Вашай дашкольнай навучальнай установе. Пры гэтым Інстытут імя Гётэ ў першую чаргу звяртаецца да дзіцячых садоў - як дзяржаўных, так і прыватных.
 
Наступная інфармацыя дапаможа Вам пры планаванні:

Перавагі праграмы «Нямецкая мова з зайчыкам Гансам» для дзіцячых садоў і ўстаноў дашкольнай адукацыі
  • Шматбаковае развіццё дзяцей: моўнае, сацыяльнае, інтэлектуальнае, творчае, міжкультурнае;
  • Вопыт правядзення міжнародных праектаў;
  • Інавацыйныя аўтэнтычныя матэрыялы з Германіі;
  • Забеспячэнне высокай якасці заняткаў.
Кваліфікаваныя педагогі 
Якасную рэалізацыю праграмы “Нямецкая мова з зайчыкам Гансам” забяспечваюць кваліфікаваныя педагогі.
 
Мадэль 1: Прыцягненне школьных настаўнікаў нямецкай мовы для працы ў дзіцячым садзе пасля паспяховага праходжання онлайн-курса павышэння кваліфікацыі “Нямецкая мова ў дзіцячым садзе”.
Онлайн-курс павышэння кваліфікацыі

Мадэль 2: Практыка студэнтаў у дзіцячых садках.
Практыка для студэнтаў у дзіцячых садках

Патрабаванні да груп у дзіцячых садках 
  • Група складаецца максімум з 10 дзяцей.
  • Узрост дзяцей ад 4 да 6 гадоў.
  • Дзяўчынкі і хлопчыкі займаюцца разам.
  • Дзеці займаюцца рэгулярна, мінімум 2 разы на тыдзень. (гл. Арганізацыя заняткаў).
  • Для ўдзелу ў гульнявой праграме “Нямецкая мова з зайчыкам Гансам”не трэба праводзіць спецыяльнага адбору дзяцей. Мэта праграмы - не столькі навучыць дзяцей нямецкай мове, колькі падарыць радасць першага знаёмства з замежнымі мовамі.
Арганізацыя заняткаў
  • Заняткі праводзяцца 2-3 разы на тыдзень.
  • Адзін занятак доўжыцца каля 30 хвілін.
  • Праграма разлічана на 30 заняткаў. У залежнасці ад рэгулярнасці заняткаў (два ці тры разы на тыдзень) праграму можна асвоіць за 10-16 тыдняў.
  • У памяшканні ёсць дыван або падушкі для сядзення, каб дзеці маглі сядзець на падлозе ў крузе (рэкамендацыя праграмы).
  • У памяшканні хапае месца для актыўнага руху: танцаў, гульняў і пантамімы.
  • У памяшканні ёсць маленькія сталы, каб дзеці маглі размалёўваць і майстраваць.
  • У памяшканні ёсць CD-плэер і магнітная дошка, каб вешаць малюнкі і плакаты.
  • Дзеці прыносяць з сабой рознакаляровыя алоўкі, клей, дзіцячыя нажніцы і рознакаляровую паперу.
Фінансаванне

Мадэль 1: Першая мадэль, пры якой у дзіцячым садзе працуе настаўнік нямецкай мовы, звязана з наступнымі выдаткамі:
  • платнае павышэнне кваліфікацыі настаўніка;
  • заказ матэрыялаў “Нямецкая мова з зайчыкам Гансам для дашкольнікаў”;
  • аплата працы настаўніка (мінімум 30 заняткаў). 
Гётэ-Інстытут не пакрывае гэтыя выдаткі.
 
Мадэль 2: Пры рабоце па другой мадэлі, калі з дзецьмі займаюцца студэнты ў межах трэнінгу ці практыкі ў дзіцячым садзе, у першыя два гады Вам не прыйдзецца несці арганізацыйных выдаткаў.
 
На працягу першых двух гадоў дзіцячыя сады шукаюць магчымасці альтэрнатыўнага фінансавання дадзенай праграмы. Пасля паспяхова пройдзенай практыкі дзіцячыя сады па магчымасці працаўладкоўваюць студэнтаў.
 
Пры другой мадэлі фінансаванне праекта Інстытутам імя Гётэ абмяжоўваецца тэрмінам у два гады.