Інфармацыя для ўніверсітэтаў

Дадатковая кваліфікацыя для студэнтаў

Пасля ўзгаднення з універсітэтамі і мясцовымі органамі кіравання адукацыяй студэнтам прадастаўляецца магчымасць атрымаць дадатковую кваліфікацыю і практычныя веды ў рамках праекта "Ранняе вывучэнне замежнай мовы".

Студэнцкую працу ў дзіцячых садках курыруюць каардынатары праекта "Ранняе вывучэнне замежнай мовы", якія прайшлі спецыяльную падрыхтоўку ў Інстытуце імя Гётэ. Перад пачаткам працы  яны праводзяць метадычна-практычны семінар па мадэлі Інстытута імя Гётэ, мэта якога - пазнаёміць студэнтаў з асаблівасцямі вывучэння замежных моў у раннім узросце.

Перавагі для універсітэтаў

  • Увядзенне ў адукацыйную праграму заняткаў міжнароднага ўзору
  • Павышэнне прэстыжу педагагічнай адукацыі і прафесіі настаўніка
  • Атрыманне студэнтамі ў межах асноўнага навучання  дадатковай кваліфікацыі па прадмеце "Нямецкая мова ў дзіцячым садзе", якая адпавядае міжнародным стандартам
  • Прымяненне сучаснай методыкі выкладання замежных моваў і работа з аўтэнтычнымі, прызнанымі на міжнародным узроўні матэрыяламі
  • Павышэнне кваліфікацыі выкладчыкаў універсітэтаў і іх прызначэнне ў якасці каардынатараў праекта на месцах
Канцэпцыя

Першы крок на шляху да рэалізацыі праекта - заключэнне дамовы аб супрацоўніцтве паміж універсітэтам і Інстытутам імя Гётэ. Тэрмін дзеяння дамовы складае два гады. На працягу гэтага часу Інстытут імя Гётэ падтрымлівае праект  "Ранняе вывучэнне замежнай мовы" ва універсітэтах і дзіцячых садках фінансава, а таксама кансультуе сваіх партнёраў па ўсіх арганізацыйных і змястоўным пытаннях. Па заканчэнні двух гадоў універсітэт можа ўключыць праект у навучальны план і кіраваць ім самастойна.
 
Паводле дамовы, універсітэты праводзяць трэнінг для студэнтаў па мадэлі Інстытута імя Гётэ і бяруць на сябе планаванне, правядзенне праекта і ацэнку рэалізацыі праетка на месцах. У абавязкі універсітэта ўваходзіць прыцягненне ў праект дзіцячых садкоў, правядзенне бацькоўскіх сходаў, арганізацыйна-інфармацыйных мерапрыемстваў для мясцовых органаў кіравання адукацыяй і кіраўнікоў дзіцячых садкоў і г.д.
 
Універсітэт з самага пачатку інфармуе мясцовыя органы кіравання адукацыяй аб ходзе рэалізацыі праекта і пры іх падтрымцы знаходзіць дзіцячыя сады, гатовыя стаць партнёрамі праекта.

Каардынатары
 
У кожным горадзе павінны быць вызначаны два каардынатара праекта "Ранняе вывучэнне замежнай мовы". Адзін з іх - гэта выкладчык ВНУ, які добра знаёмы з патрабаваннямі універсітэта і арганізацыяй універсітэцкай працы. Другі каардынатар - гэта настаўнік нямецкай мовы, які мае вялікі досвед працы ў пачатковай школе і падрыхтоўчых класах.
 
Інстытут імя Гётэ арганізуе для каардынатараў спецыяльны семінар павышэння кваліфікацыі, у ходзе якога яны пашыраць свае веды па методыцы і дыдактыцы ранняга вывучэння замежнай мовы. Акрамя таго, яны навучаюцца дыдактыцы правядзення трэнінгу для студэнтаў, а таксама азнаёмяцца з патрабаваннямі да каардынатара праекта.
 
Пасля гэтага каардынатары арганізуюць па распрацаванай Інстытутам імя Гётэ мадэлі працу на месцах і самастойна вядуць перамовы з органамі кіравання адукацыяй, праводзяць трэнінг для студэнтаў, курыруюць іх практыку ў дзіцячых садках, ацэньваюць яе, інфармуюць грамадскасць аб праекце і г.д.

Трэнінг «Нямецкая мова з зайчыкам Гансам» для Вашых студэнтаў

Студэнты ў гэтым праекце - адна з найважнейшых мэтавых груп. У ходзе метадычнага трэнінгу, які праходзіць на нямецкай мове, будучыя педагогі ўдасканальваюць свае моўныя і метадычныя веды, а таксама знаёмяцца з прадметнай тэрміналогіяй на нямецкай мове. Пры гэтым студэнты атрымліваюць першы вопыт удзелу ў міжнародным праекце і працуюць з высокаякаснымі аўтэнтычнымі вучэбнымі матэрыяламі. Адна з галоўных пераваг для студэнтаў - гэта атрыманне ў межах асноўнага навучання дадатковай кваліфікацыі па прадмеце "Нямецкая мова ў дзіцячым садзе".

  • Праект разлічаны на студэнтаў педагагічных ВНУ, якія навучаюцца па спецыяльнасці “Настаўнік нямецкай мовы як замежнай”.
  • Група студэнтаў павінна складацца мінімум з 10 і максімум з 16 чалавек, якія спачатку прымаюць удзел у трэнінгу, а затым працуюць ў дзіцячых садках пад кіраўніцтвам каардынатараў праекта.
  • Студэнты павінны валодаць пачатковымі ведамі ў галіне педагогікі, методыкі і, напрыклад, псіхалогіі.
  • Студэнты павінны валодаць нямецкай мовай як мінімум на ўзроўні B2.
  • Як правіла, у праекце ўдзельнічаюць студэнты 3- 5 курсаў.
Інстытут імя Гётэ распрацаваў дзве мадэлі правядзення трэнінгу:

Мадэль 1: Камбінаванае навучанне (Blended Learning): спалучэнне анлайн-фазы і вочнага трэнінгу
 
Навучанне па гэтай мадэлі складаецца з двух нлайн-модуляў, пасля якіх праводзіцца практычны трэнінг.
 
Анлайн-модулі ўключаюць асноўныя прынцыпы ранняга вывучэння замежнай мовы і тэарэтыка-практычнае ўвядзенне ў праект “Нямецкая мова з зайчыкам Гансам”. Анлайн-навучанне курыруюць вопытныя спецыялісты Інстытута імя Гётэ.  Трэнінг уключае разнастайныя займальныя заданні, распрацаваныя ў адпаведнасці з прынцыпамі камунікатыўнага і інтэрактыўнага навучання. Пры праходжанні анлайн-модуля студэнты таксама развіваюць навык працы ў анлайн-фармаце.
 
Анлайн-фаза займае каля 4 акадэмічных гадзін у тыдзень. Кожны модуль доўжыцца адзін месяц.  На засваенне абодвух анлайн-модуляў адводзіцца каля 32 акадэмічных гадзін.
 
Пасля паспяховага завяршэння анлайн-фазы праходзіцца практычны трэнінг, які доўжыцца 24 акадэмічныя гадзіны і праводзіцца як адзін інтэнсіўны семінар (3 дні па 8 ак. г.) альбо дзеліцца на блокі.

Мадэль 2: Вочны трэнінг
 
Інстытут імя Гётэ рэкамендуе праводзіць трэнінг у аб'ёме 40 акадэмічных гадзін. Ён можа праходзіць альбо ў форме інтэнсіўнага семінара (5 дзён па 8 ак. г.), альбо ў форме семінара, які складаецца з некалькіх блокаў і доўжыцца 2-3 тыдні. Методыка семінара арыентавана на дзеянне і камунікацыю і ўключае індывідуальны падыход  да кожнага ўдзельніка.