Конкурсы і мерапрыемствы
Выява: © Goethe-Institut
Міжнародная алімпіяда па нямецкай мове (IDO)
Мільёны вучняў па ўсім свеце запрошаны да ўдзелу ў Міжнароднай алімпіядзе па нямецкай мове (IDO). Больш за 100 вучняў ва ўзросце ад 14 да 17 гадоў, якія вывучаюць нямецкую мову і прымуць удзел у папярэднім нацыянальным адборы ў больш чым 50 краінах, паўдзельнічаюць у IDO у анлайн-фармаце на ўсіх пяці кантынентах.
© Robert-Bosch-Stiftung
Пісьменнікі
Адкрыць для сябе досвед напісання тэкстаў і атрымаць пры гэтым метадычную дапамогу. Гэту магчымасць дае літаратурны праект «Пісьменнікі» – з правядзеннем майстэрань па напісанню тэкстаў для моладзі пад кіраўніцтвам аўтараў і выкладчыкаў.
Фота (фрагмент): Sqback © Colourbox
Школа за экалогію
У межах праекта «Школа за экалогію: думаць, даследаваць, дзейнічаць!» Інстытут імя Гётэ абвяшчае конкурс для школьнікаў. Конкурс пакліканы прыцягнуць увагу навучэнцаў да праблемаў навакольнага асяроддзя, з якімі яны сутыкаюцца штодня ў сваім горадзе альбо вёсцы.