Хуткі ўваход:

Перайсці наўпрост да кантэнту (Alt 1)Перайсці наўпрост да другога ўзроўню навігацыі (Alt 3)Перайсці наўпрост да першага ўзроўню навігацыі (Alt 2)
Digitalkongress_20.20Goethe-Institut Ukraine

Дыгітальны кангрэс 20.20

Дыгітальны кангрэс 2020: Веды і вучоба ў эпоху лічбавых тэхналогій

2020-ы год перавярнуў свет адукацыі з ног на галаву. Па ўсім свеце з-за пандэміі зноў і зноў - дзе на некалькі тыдняў, а дзе і на некалькі месяцаў - зачыняюцца школы і вышэйшыя навучальныя ўстановы, што вымушае  выкладчыкаў хутка рэагаваць і «ратаваць» заняткі, пераводзячы іх змест у лічбавы фармат. Гэта, з аднаго боку, ужо прывяло да пазітыўных зрухаў у дыгіталізацыі адукацыі, бо выкладчыкі з захапленнем засвойвалі новыя тэхналогіі. З другога боку, пры гэтым выкладчыкі нярэдка адчуваюць недахоп падтрымкі, бо яны, як і іх вучні, валодаюць у гэтай сферы розным аб’ёмам ведаў і ўменняў. Яны хацелі б павышэння кваліфікацыі, арыентаванага на  іхныя мэтавыя групы, каб усталяваць «новую нармальнасць» на занятках.
 
Праз паўгоду пасля пачатку выкліканай пандэміяй сусветнай «бліцдыгіталізацыі» працэсаў выкладання і вывучэння Інстытут імя Гётэ шляхам Дыгітальнага кангрэсу 20.20 робіць стаўку менавіта на гэта.  Мы хацелі б прадаставіць Вам магчымасць разам з замежнымі экспертамі падвесці першыя вынікі і набыць дыгітальныя кампетэнцыі, патрэбныя менавіта Вам. Разам мы адкажам на актуальныя прафесійныя пытанні, датычныя зменаў як у працэсе выкладання, так і ў працэсе вывучэння, і пакажам, якім чынам Вы як  выкладчыкі можаце ўдзельнічаць у вырашэнні задач арганізацыі выкладання (мовы).
 
Удзел у Дыгітальным кангрэсе 20.20 могуць узяць выкладчыкі з Усходняй Еўропы і Цэнтральнай Азіі. Удзел па запрашэннях.