Міжнародная алімпіяда па нямецкай мове (IDO)

IDO 2020 Выява: © Goethe-Institut

Мільёны вучняў па ўсім свеце запрошаны да ўдзелу ў Міжнароднай алімпіядзе па нямецкай мове (IDO). Больш за 100 вучняў ва ўзросце ад 14 да 17 гадоў, якія вывучаюць нямецкую мову і прымуць удзел у папярэднім нацыянальным адборы ў больш чым 50 краінах, паўдзельнічаюць у IDO у анлайн-фармаце на ўсіх пяці кантынентах. Пасля Берліна (2016) і Фрайбурга (2018), IDO 2020 упершыню пройдзе ў інавацыйным анлайн-фармаце з арганізацыйным цэнтрам у Дрэздэне.
 
Мэта IDO ‒ зацікавіць моладзь за мяжой нямецкай мовай, умацаваць талерантнасць і адкрыць дзверы для ўдзельнікаў да нямецкай культуры, эканомікі і грамадзянскай супольнасці.
 
У фінале могуць удзельнічаць пераможцы нацыянальных папярэдніх адбораў. Затым яны змагаюцца ў анлайн-фармаце супраць адзін аднаго і разам адзін з адным за першыя месцы на трох узроўнях. У міжнародных групах патрабуюцца не толькі іх моўныя, але і міжкультурныя навыкі і навыкі працы ў камандзе.
 
Алімпійцы, якія выступяць ад Беларусі ў 2020 годзе:
 
Таццяна Казіміровіч, Сярэдняя школа № 10 г. Бабруйска
Яніна Бобіч, Сярэдняя школа № 34 г. Віцебска

Міжнародная алімпіяда па нямецкай мове (IDO)