Міжнародныя моладзевыя дэбаты ў Сярэдняй, Усходняй і Паўднёва-Усходняй Еўропе

Праект «Міжнародныя моладзевыя дэбаты ў Сярэдняй, Усходняй і Паўднёва-Усходняй Еўропе» Фота: © Goethe-Institut/Viktoryia Kharytonava

Дэмакратычным краінам патрэбны грамадзяне, якія задаюць крытычныя пытанні, выказваюць сваё меркаванне, якія ўмеюць слухаць, а таксама прадметна і чэсна спрачацца з меркаваннямі іншых. З’яўляючыся міжнародным нямецкамоўным конкурсам-дэбатамі для школьнікаў, «Міжнародныя моладзевыя дэбаты ў Сярэдняй, Усходняй і Паўднёва-Усходняй Еўропе» навучаюць гэтым фундаментальным кампетэнцыям.
 

Аб праекце
«Міжнародныя моладзевыя дэбаты» маюць на мэце навучыць моладзь кампетэнтна і пераканаўча выказваць свае погляды і аргументы на нямецкай мове як замежнай. Праект замацоўвае ролю дэбатаў як сродку дэмакратычнай палемікі і спрыяе актыўнаму шматмоўю ў Еўропе. Прадметам конкурсу з’яўляюцца дэбаты на нямецкай мове па тэмах з такіх сфер, як штодзённае жыццё ў школе, базавыя правы і правы чалавека, гісторыя і Еўропа.
 
Трэнінгі і конкурс
Спачатку праходзіць фаза заняткаў, якая доўжыцца шмат месяцаў, падчас яе школьнікі рыхтуюцца да дэбатаў, займаючыся паводле вызначанай праграмы і знаёмячыся з адпаведнымі тэмамі. Фаза правядзення конкурсу пачынаецца ў школах, з’яўляецца працягам першай, закранае аб’яднанні школ і сканчаецца нацыянальнымі паўфіналам і фіналам. Вучні з кожнай краіны, якія занялі першыя і другія месцы, выходзяць у міжнародны фінал, які праходзіць штогод увосень у адной з краін-удзельніц праекта.
 
Для школьнікаў
На сённяшні дзень у конкурсе бяруць удзел каля 3.500 вучняў з больш чым 200 школ у Беларусі, Балгарыі, Эстоніі, Латвіі, Літве, Польшчы, Расіі, Славеніі, Славакіі, Чэхіі, Харватыі, Румыніі, Украіне і Венгрыі. Прыняць у іх удзел могуць вучні, якія навучаюцца ў старэйшых класах: з 10-га і вышэй, а таксама іх настаўнікі нямецкай мовы.
 
Партнёры праекта і спонсары
«Міжнародныя моладзевыя дэбаты ў Сярэдняй, Усходняй і Паўднёва-Усходняй Еўропе» – гэта праект Гётэ-Інстытута, Дабрачыннага фонду «Херці» (Hertie-Stiftung) і Цэнтральнага ўпраўлення школ за мяжой (ZfA). Акрамя таго, падтрымку праекта ў краінах-удзельніцах ажыццяўляюць мясцовыя спонсары.